Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Моладзь – час выбару. Моладзь – за міласэрнасць

Дата: 24 октября в 18:44, Обновлено 28 октября в 10:49
Автор: Киевич Е. В.
25 просмотров

24 кастрычніка вучні і настаўнікі ДУА "Дзяніскавіцкая сярэдняя школа" сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, тэма якога “Моладзь – час выбару. Моладзь – за міласэрнасць”.

На першым этапе праекта з дапамогай віктарыны “Мы даведаемся” былі актуалізаваны веды вучняў пра валанцёрскі рух і дабрачынную дзейнасць, якія накіраваны на аказанне дапамогі ветэранам, інвалідам, дзецям-сіротам у Рэспубліцы Беларусь. Быў прадэманстраваны фрагмент відэароліка “Як працуе валанцёрскі цэнтр у Беларусі”. Вучні школы знаёмы з дзейнасцю Аляксея Талая, у мінулым вучэбным годзе рабяты былі на сустрэчы з гэтым чалавекам, таму ім вядомы асноўныя накірункі дзейнасці дабрачыннага фонда Аляксея Талая. Рабяты расказалі аб валанцёрскіх праектах, якія рэалізуюцца ў нашай школе.

Затым перад вучнямі выступілі госці нашага мерапрыемства. З вялікім задавальненнем рабяты слухалі членаў пошукава – выратавальнага атрада “Анёл” Наталлю Аляксандраўну Дрозд і Уладзіміра Аляксандравіча Мелехаўца. Уладзімір Аляксандравіч прадэманстраваў вучням выставу прадметаў, якімі яны карыстаюцца падчас пошукавых аперацый. Рабяты разглядвалі фанарыкі, компасы, рацыі, пальчаткі, балаклавы, тэрмакоўдру, повербанк і іншыя прадметы, а таксама даведаліся, як імі карыстацца.

Падчас гутаркі госці адказвалі на пытанні вучняў, як можна стаць членам атрада, дзе і як праходзіць іх падрыхтоўка, як праводзяцца пошукі людзей, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца ў працэсе работы. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала інфармацыя аб тым, як з дапамогай тэлефона не заблудзіцца ці запомніць патрэбнае месца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.