Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2025 в 06:59, Обновлено 24 февраля 2025 в 14:41
Автор: Киевич Е. В.
80 просмотров

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.

У гэты дзень у ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа” прайшоў дзень роднай мовы. 
Сярод вучняў 7-8 класа прайшло мерапрыемства “Размаўляй са мной на роднай мове”. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі, называлі прымаўкі і прыказкі, слухалі беларускія песні.


Да Дня роднай мовы у 9 класе прайшлі літаратурныя чытанні "Не пакідайце ж мовы роднай…" Пачыталi и абмеркавалі вершы беларускіх аўтараў, паразгадвалі загадкі-жарты, успомнілі казкі і вершы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.