Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

Дата: 24 ноября 2025 в 10:35
Автор: Киевич Е. В.
32 просмотра

Субота, 22 лістапада - гэта дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў гэты дзень, былі прысвечаны сям'і. Актыўнымі ўдзельнікамі былі не толькі школьнікі, але і бацькі.

Вучні 5 і 9 класа наведалі факультатывы па вучэбных прадметах.

Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Загадкі роднага краю", якая прайшла ў форме сваёй гульні.

Прэзентацыя-віктарына "Сям'я - самае цёплае месца на зямлі " прайшла сярод навучэнцаў 5, 7-9 класаў. У ходзе віктарыны навучэнцы праявілі кемлівасць, эрудыцыю і знаходлівасць. Самыя актыўныя атрымалі салодкія прызы.

Практычны занятак “Прыклад выхавання” прайшоў для бацькоў вучняў 5 класа. Бацькі ўспомнілі асновы выхавання, галоўныя сямейныя пастулаты. Разгадвалі рэбусы, дзяліліся ўласным вопытам выхавання.

Навучэнцы 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ва УА»Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.