Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень прававых ведаў

Дата: 21 ноября 2016 в 09:34
Автор: Лось В. М.
273 просмотра

З 14 па 19 лістапада ў школе праводзіўся тыдзень прававых ведаў мэтай якога было спрыяць павышэнню прававой культуры навучэнцаў, выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё глыбокага разумення як сваіх правоў, так і правоў іншых людзей, грамадскіх інтарэсаў; выхоўваць разуменне абавязкаў дзяржавы перад сваімі грамадзянамі і абавязак грамадзян перад сваёй дзяржавай.

Перад педагогамі стаялі задачы:

 

1) пазнаёміць з правамі і абавязкамі, якімі валодае грамадзянін Рэспублікі Беларусь;

 

2) пазнаёміць з асноўнымі дакументамі, што замацоўваюць правы дзяцей;

 

3) высветліць ўзровень ведаў вучняў аб сваіх правах і абавязках.

 

          Праца па гэтым напрамку вялася ў нашай школе згодна з зацверджаным планам. На пачатку тыдня на 1 паверсе школы быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Мы малюем свае правы”, сярод вучняў 1-5 класаў. На другі дзень, 15.11.2016г. класныя кіраўнікі правялі з вучнямі 5-11 класаў віктарыну “Твае правы падлетак”. Педагог сацыяльным Кірык К.А. з вучнямі 9-11 класаў правяла гутарку “Правы, абавязкі, адказнасць”, мэтай якой было садзейнічаць фарміраванню уяўленняў вучняў пра свае правы і абавязкі, як вучня установы адукацыі і грамадзяніна РБ. 16.11.2016г. службай СППС быў праведзены круглы стол “Жыццё як каштоўнасць” у 8-11 класах, на якім дзеці паспрабавалі  акрэсліць каштоўнасць свайго жыцця. На прыканцы тыдня 18.11.2016г. Дзенісеня Т.І. правяла з рабятамі 7-8 класаў брэйн-рынг “Твае правы падлетак”. Удзел у правядзенні тыдня прававых ведаў прынялі ўсе класныя кіраўнікі, якія у сваіх класах праводзілі тэматычныя класныя гадзіны.

          Праведзеныя мерапрыемствы прайшлі ў нязмушанай форме, у форме  гутаракі віктарыны, размовы, і зрабілі ўражанне на навучэнцаў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў, вырашаючы пастаўленыя перад імі задачы і знаходзячы адказы на пытанні ў тэксце Канвенцыі, вучні мелі магчымасць паказаць ужо наяўныя ў іх веды па гэтым пытанні, а таксама атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць.

          Актыўнасць і эмацыйнасць выказванняў навучэнцаў паказалі, што дадзеная праблема, а менавіта недастатковая дасведчанасць вучняў аб сваіх правах і няведанне утрымання " Канвенцыі аб правах дзіцяці», востра стаіць на сённяшні дзень сярод моладзі.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.