Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Субота ў школе

Дата: 13 мая 2019 в 09:21, Обновлено 13 мая 2019 в 09:42
Автор: Лось В. М.
307 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыемствы.

Класны кіраўнік Берташ Н.Г. правяла з вучнямі 5-8 класаў інтэлектуальную гульню "Здаровы лад жыцця", у час якой дзеці паказалі свае веды па правілах здаровага ладу жыцця: правільнаму харчаванню, загартоўванню, рэжыму дня.  Настаўнік звярнула ўвагу дзяцей на асаблівасці не толькі фізічнага здароўя, але і псіхалагічнага і сацыяльнага, раскрыла аспекты кожнага з іх. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Уладзімір Міхайлавіч Шахрай правеў легкаатлетычны крос, прысвечаны заканчэнню навучальнага года. Пераможцам стаў Швайка Аляксандр, вучань 9 класа. У 9-11 класах прайшлі факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі, беларускай і рускай мовах. Малодшыя дзеці займаліся на гуртку "Мастацкія тэхнікі", вучні 7-9 класаў -  у гуртку "Юныя таленты". Спецыялісты СППС правялі з бацькамі кансультацыі, а з вучнямі - заняткі па пытаннях здаровага ладу жыцця. На грамадска-карыснай працы дзеці працавалі на кветніках, а вучні 9 класа наведалі Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці з мэтай профарыентацыі. Суботні дзень кожны правёў  з карысцю.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.