Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 2 марта 2020 в 10:22, Обновлено 2 марта 2020 в 10:26
Автор: Лось В. М.
215 просмотров

Шосты школьны дзень 29 лютага прайшоў ва ўствнове адукацыі як Дзень гульні.

  Вучні 1-5 класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме “У гасцях у казкі”, якую падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў В.Ц. Новік.

Вучні 8-9 класаў з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікі раённых інтэлектуальных гульняў “Што?Дзе?Калі?”. На гэты раз каманда “Цінейджэры” заняла 4 месца. Жадаем дальнейшых поспехаў!

Адбыліся фінальныя спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў. Віншуем каманду з выхадам у фінал!

Факультатывы “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях”, “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы”, “Складаны сказ без складанасці”, “Маё прафесійнае будучае”, “Асновы сямейнага жыцця” працавалі згодна графіку.

На занятку аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” вучні працавалі над калектыўнай работай “Фарбы вясны”.

У час работы б’яднання па інтарэсах “Юныя таленты” вучні рыхтавалі віншавальныя нумары да свята 8 Сакавіка. Разам з кіраўніком Гардзей Г.М. дзеці рэпетыравалі вершы, мастацкія пастаноўкі.

Служба СППС прапанавала індывідуальныя кансультацыі для бацькоў па папярэджанні ўжывання алкагольных напіткаў, распаўсюджванні наркаманіі сярод непаўналетніх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.