Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Моладзь выбірае здаровы лад жыцця

Дата: 3 марта 2020 в 15:01, Обновлено 3 марта 2020 в 15:06
Автор: Лось В. М.
290 просмотров

У сучасным грамадстве здаровы лад жыцця з’яўляецца высокай каштоўнасцю. Ён служыць нейкім крытэрыем паспяховага чалавека, паказчыкам яго мэтанакіраванасці. Здаровы лад жыцця – гэта не толькі правільнае харчаванне і занятак фізкультурай і спортам, але і комплексны догляд свайго арганізма. Нажаль, не кожны чалавек задумваецца аб сваім здароўі. Многія лічаць, што здаровы лад жыцця – адказ ад шкодных звычак, і не звяртаюць увагу на правільны рэжым дня, харчаванне, на псіхалагічнае здароўе.

Каб звярнуць увагу грамадскасці на праблемы здаровага ладу жыцця, у нашай школе прайшла шматпрофільная акцыя “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця”. Вучні школы разам са сваімі класнымі кіраўнікамі, педагогам-арганізатарам Валянцінай Пятроўнай Вадап’ян, настаўнікамі фізічнай культуры правялі акцыі, конкурсы, гутаркі, тэматычныя дыскатэкі, каб паказаць, які ўплыў аказвае здаровы лад жыцця на чалавека, на яго сям’і, сяброў.

          Актыўны ўдзел у акцыі прынялі вучні пачатковых класаў. У час інтэлектуальнага падарожжа “Азбука здароўя” дзеці паведамілі аб складаемых фізічнага здароўя, уплыў эмацыянальнага стану на самаадчуванне чалавека. 

Вучні 9 класа разам са сваім класным кіраўніком Галінай Мікалаеўнай Гардзей сабралі дзяцей ў актавай зале і правялі данс-чэлендж “Рух – жыццё!”. Мерапрыемства захапіла ўсіх вучняў і ў хуткім часе актавая зала ператварылася ў танцавальную пляцоўку.   

Сярод вучняў 9-11 класаў педагог-псіхолаг Таццяна Анатольеўна Сайка правяла занятак “Дарога, якая вядзе ўніз”. Вучні ў час занятка выказалі свае адносіны да шкодных звычак, аб наступствах ужывання наркатычных і алкагольных рэчываў і таксама аб карысці правільнага правядзення вольнага часу, прафілактыцы стамляльнасці, што дае магчымасць для паспяховай будучыні кожнага падлетка.

Тэтрыс-чэлендж “Моладзь за ЗЛЖ!” сабраў не толькі старэйшыў вучняў, але і вызваў цікавасць у малодшых дзяцей і ўсе разам паказалі, што моладзь выбірае здаровы лад жыцця.

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Уладзімір Міхайлавіч Шахрай у спартыўнай зале сабраў дзяцей і іх бацькоў на спартландыю “Спартыўная сям’я”. Каманды “Динамит”, “Храбрецы” спаборнічалі ў конкурсах “Ваздушны шар”, “Калона”, “Па парам”, “Вядзенне мяча” і іншыя. Сілы каманд былі аднолькавыя, таму па выніках журы пераможцамі аказаліся абедзве каманды.

Завяршылася шматпрофільная акцыя “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця” тэматычнай дыскатэкай, у час якой вучні 7-11 класаў прынялі ўдзел у жартоўных конкурсах, віктарынах.

Здаровы лад жыцця прымушае чалавека адчуваць сябе больш шчаслівым і вясёлым. Калі чалавек здаровы, то ніякія дэпрэсіі яму не пагражаюць. Таму неабходна старацца развіваць у сабе здаровыя звычкі, да чаго і імкнуліся вучні нашай школы на працягу акцыі “Моладзь выбірае ЗЛЖ”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.