Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мы—грамадзяне мірнай і стваральнай краіны

Дата: 26 марта 2020 в 15:33, Обновлено 26 марта 2020 в 15:39
Автор: Лось В. М.
405 просмотров

Напярэдадні канікул вучні 8-11 класаў сабраліся на гадзіну інфарміравання ШАГ 7 на тэму “Мы—грамадзяне мірнай і стваральнай краіны”.

У 8 класе вучні прагледзелі прэзентацыю “Мы—грамадзяне мірнай і стваральнай краіны”. Дзенісеня Софія і Дубоўская Дзіяна зачыталі вытрымкі з Канстытуцыі, якія рэгламентуюць правы грамадзян на атрыманне адукацыі. Агучылі тэму яднання народаў Беларусі і Расіі.

Вучні 9 класа Папека Анастасія і Яршоў Арцём пазнаёмілі прысутных з гісторыяй і значэннем Канстытуцыі ў нашай краіне. Нагорная Дар’я паведаміла аб  акцыі “Мы—грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, у час якой рабяты, якім споўнілася 14 гадоў, атрымліваюць пашпарт. Напрыканцы мерапрыемства кожны вучань выказаў маркаванне наконт таго, якім павінен быць грамадзянін сваёй краіны, каб захаваць мір на зямлі, прыгажосць роднага краю, нацыянальную культуру.

          У 10 класе класны кіраўнік Швайка Т.У. арганізавала інфармацыйную гадзіну ў форме дыялогу. Вучні прагледзелі прэзентацыю і выказалі свае думкі наконт таго, як павінен паводзіць сябе кожны грамадзянін краіны згодна Канстытуцыі, якія правы маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

          Вучні 11 класа разам са сваім класным кіраўніком Дзенісеня Т.І. падзяліліся сваімі ведамі аб значэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  для кожнага грамадзяніна краіны: якія правы абараняе дадзены закон. Паразважалі аб тым, што кожны чалавек мае не толькі правы, але і абавязкі, якія неабходна ведаць і выконваць.

          Кожны вучань выказаў сваю думку, што дабрабыт дзяржавы залежыць ад таго, як кожны грамадзянін выконвае свае абавязкі і паважае правы іншых.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.