Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пионеры всех времен! Объединяйтесь!

Дата: 19 мая 2020 в 14:29, Обновлено 21 мая 2020 в 10:27
Автор: Лось В. М.
450 просмотров

В День рождения пионерской организации пионеры разных лет поделились фотографиями и воспоминаниями о своём пионерском детстве.

Успаміны Ларысы Іосіфаўны Новік, настаўніка геаграфіі.

“У маім дзяцінстве кожны трэцякласнік марыў стаць піянерам. Прымалі ўсіх вучняў, якія не мелі сур’ёзных нараканняў, 22 красавіка ў піянеры. Гэта была ўрачыстасць для ўсіх. Мы вучылі клятву і з заміраннем сэрца вучыліся павязваць піянерскі гальштук, які ў той час трэба было насіць у школу кожны дзень.

            Самымі запамінальнымі падзеямі былі, канешне, піянерскія вогнішчы і піянерская гульня “Зарніца”. Спаборніцтвы праходзілі спачатку паміж класамі, а затым і раённыя, на якіх мы тры дні жылі ў палатках. Найбольш запомнілася мне “Зарніца” на Дубаўскім возеры, калі мы, не гледзячы на дождж і гразь з захаплннем пераадольвалі паласу перашкод, а затым сушыліся каля вогнішча. А колькі песень піянерскіх і не толькі мы ведалі!..

            Лагеры адпачынку былі таксама піянерскімі. Я добра памятаю адпачынак у піянерскім лагеры “Чайка”, што быў каля рыбгаса “Лактышы”. Мне пашчасціла быць у ліку тых, хто адкрываў гэты лагер у 1981 годзе. Якое цікавае пітянерскае жыццё было ў нас! Піянерскія гульні, конкурсы, спаборніцтвы паміж атрадамі. І сапраўдная піянерская дружба!

            А вось калі ты здзейсніў нейкі непачэсны ўчынак, то прыйдзецца адказваць, у першую чаргу, на савеце атрада, вініцца перад сябрамі.

            Кожны з гонарам у маім піянерскім дзяцінстве адказваў на прызыў “Будзь гатовы” адказам “Заўсёды гатовы!”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.