Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 25 мая 2020 в 09:36, Обновлено 25 мая 2020 в 09:39
Автор: Лось В. М.
391 просмотр

У суботу школу наведалі вучні.

23.05.2020 ва ўстанове адукацыі ў звычайныым рэжыме працавалі факультатывы “Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях”, “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы”, “Складаны сказ без складанасці”, “Маё прафесійнае будучае”, “Асновы сямейнага жыцця”, секцыя АФП.

Для вучняў 11 класа праведзена кансультацыя па нямецкай мове.

На аб’яднанні па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” вучні стваралі разнастайныя дэкаратыўныя вырабы, выкарыстоўваючы засвоеныя на занятках тэхнікі. Галіна Мікалаеўна Гардзей на занятках аб’яднання па інтарэсах “Юныя таленты” правяла трэнінгавыя заняткі па тэме “Як знайсці выйсце з розных жыццёвых сітуацый”.

На занятках грамадска-карыснай працай вучні пачатковых класаў наводзілі парадак у класных памяшканнях, вучні 5-11 класаў працавалі на прышкольным участку.

Індывідуальныя кансультацыі з бацькамі і вучнямі праводзіліся службай СППС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.