Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі - мая адказнасць

Дата: 24 сентября 2020 в 15:54, Обновлено 3 ноября 2020 в 11:15
Автор: Лось В. М.
252 просмотра

Сёння ва ўстанове прайшла адзіная гадзіна інфарміравання ШАГ.

Вучні правялі ШАГ на тэму "Мае ўчынкі – мая адказнасць”. Класны кіраўнік 11 класа Швайка Т.У. нагадала вучням аб адказнасці кожнага вучня за ўчынкі. У час гутаркі ўдзялялася ўвага вытрымкам з Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннх. Вучні разважалі на тэмы канфліктных сітуацый, маралі, права.

Педагог-псіхолаг Пан В.В. таксама падтрымала размову. Яна з рабятамі паразважала на тэму школьных канфліктаў, дапамагла разабрацца ў розных складаных сітуацыях і дала парады, як знайсці выхад з канфліктных сітуацый.

Таццяна Уладзіміраўна напрыканцы гутаркі задала пытанне вучням аб тым, ці аказвае уплыў на ўзаемаадносіны ў класным калектыве педагог-псіхолаг, настаўнікі, сябры. Кожны з вучняў выказаў сваё меркаванне і прапанаваў шляхі вырашэння канфліктных сітуацый са свайго пункту гледжання.

           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.