Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 26 октября 2020 в 09:29, Обновлено 26 октября 2020 в 10:39
Автор: Лось В. М.
162 просмотра

У суботу ў школе былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб’яднанні па інтарэсах, секцыі.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі кансультацыю па прадмету. Настаўнік нагадала вучням асноўныя формы дзеясловаў, спосабы іх ўтварэння.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Мастацкія тэхнікі” дзеці працавалі над тэмай “Букет”. Кіраўнік аб’яднання Карпеня Г.І. паказала, як можна вырабіць букет у розных тэхніках.

Кіраўнік секцыі АФП Шахрай У.М. паказаў вучням прыёмы перадачы мяча ў парах, у час работы ў камандзе.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі і заняткі з вучнямі і бацькамі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. з вучнямі правяла занятак “Чаму людзі сварацца”, кансультацыю для бацькоў. Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла з вучнямі час зносін “Мая Радзіма – Беларусь”.

Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. У 11 класе настаўнік Лось В.М. працаваў з вучнямі на базе кабінета інфарматыкі.

Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве. КВЗ “Падарожжа ў свет прафесій” падрыхтавала класны кіраўнік Карпеня Г.І. Удзельнікі каманд “Вясёлы кухар” і “Доктар Айбаліт” паказалі добрыя веды аб прафесіях. Асабліва цікавым былі паведамленні удзельнікаў аб сучасных прафесіях.

Інтэлектуальная каманда “Цінейджэры” прыняла ўдзел у раённым этапе абласного сінхроннага турніра па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?” і заняла 3 месца.

Шосты дзень для рабят прайшоў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.