Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 16 ноября 2020 в 09:12, Обновлено 16 ноября 2020 в 09:59
Автор: Лось В. М.
218 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах.

У суботу школа была напоўнена звонкімі галасамі рабят. Усе знайшлі тут сабе занятак па густу.  Вучні 2-6 класаў  працавалі на аб'яднанні па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі". Дзеці малявалі свайго любімага казачнага героя. Кіраўнік аб'яднання Карпеня Г.І. паказала вучням, як можна намаляваць малюнак у рознай тэхніцы, выкарыстоўваючы краскі, гуаш, каляровыя алоўкі, фламастары. Дзеці малявалі не толькі герояў народных казак, але і сучасных аўтарскіх казак. 

Настаўнік біялогіі Дрозд Н.А. правяла з вучнямі кансультацыю па прадмету. Наталля Аляксандраўна нагадала вучням будову ўнутраных органаў арганізма чалавека. 

Спецыялісты СППС правялі з вучнямі і бацькамі кансультацыі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. з бацькамі правяла кансультацыю "Узроставыя асаблівасці старшакласнікаў". Педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла з вучнямі віктарыну "Здаровы лад жыцця". 

Класны кіраўнік 8 класа Дрозд Н.А. у дзень здароўя правяла для вучняў 5-8 класаў гульню "Азбука здароўя". Дзеці ў час гульні выконвалі заданні, дзяліліся сакрэтамі здароўя, паказалі добрыя веды складаемых здароўя. 

Вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у рэпетыцыйным тэсціраванні. 

Заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы наведалі вучні 10 і 11 класаў. Дзесяцікласнікі наведалі Ганцавіцкі ліцэй, а вучні 11 класа разам з настаўнікам інфарматыкі Лосем В.М. займаліся на базе кабінета інфарматыкі.

Для вучняў 3-4 класаў была арганізавана дыстанцыйная інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?". Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел, паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці. 

Шосты дзень у школе вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.