Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень прававых ведаў

Дата: 23 ноября 2020 в 12:18, Обновлено 23 ноября 2020 в 12:31
Автор: Лось В. М.
167 просмотров

У школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў

На працягу тыдня вучні і класныя кіраўнікі арганізавалі і правялі выхаваўчыя мерапрыемствы згодна тэматыцы тыдня. Бібліятэкар установы адукацыі арганізавала кніжную выставу, прысвечаную дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Выставу наведалі вучні 2-4 класаў. 

Сярод вучняў 5-11 класаў класныя кіраўнікі правялі гутаркі "Аб адміністратыўнай адказнасці непаўналетніх". Класныя кіраўнікі нагадалі вучням аб адказнасці за злачынствы і правапарушэнні. 

У 2-4 класах класныя кіраўнікі правялі практычны занятак "Правы і абавязкі вучня". Дзеці пазнаёміліся са сваімі правамі, абавязкамі ў статусе вучня. 

Віртуальную экскурсію па дзіцячаму прававому сайту арганізавала педагог сацыяльны Сайка Т.А. Вучні даведаліся, дзе можна знайсці карысную інфармацыю.

У Дзень бяспекі дарожнага руху дзеці правялі акцыі  "Выконвай ПДР" і "Мой сябар - флікер", у час якіх вучні 10 і 11 класа асабістым прыкладам паказалі, што неабходна выконваць правілы дарожнага руху і праверылі наяўнасць флікераў ва ўсіх вучняў школы.

Спецыялісты СППс правялі з бацькамі кансультацыі на прававую тэматыку. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.