Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Субота ў школе

Дата: 25 января 2021 в 09:17, Обновлено 25 января 2021 в 09:58
Автор: Лось В. М.
195 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

У суботу школу наведалі вучні і бацькі.

Цікавым і пазнавальным была гульнявая праграма "Падарожжа ў свет прафесій", якую правяла класны кіраўнік Дрозд Н.А. Дзеці ў час гульні даведаліся аб асаблівасцях розных прафесій.

      

На занятках аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" рабяты выраблялі кеткавыя кампазіцыі ў тэхніцы "квілінг".

На секцыі АФП рабяты займаліся ў спартыўнай зале. Настаўнік Шахрай У.М. паказаў вучням складаныя прыёмы прыняцця мяча ў час гульні ў валейбол. Рабяты разам з настаўнікам адпрацоўвалі дадзеныя элементы.

Спецыялісты СППС правялі з вучнямі занятак "Я люблю цябе, жыццё!". Для бацькоў праведзены кансультацыі аб асаблівасцях падлеткавага ўзросту.

Настаўнік хіміі Дрозд Н.А. правяла для вучняў 7 класа кансультацыю па прадмету. Настаўнік нагала аб выкарыстанні кіслот.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у репетыцыйным тэсціраванні, якое прайшло на базе ДУА "СШ № 1 г.Ганцавічы".

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы у Ганцавіцкім ліцэі.

Вучні 11 класа разам з настаўнікам інфарматыкі Лосем В.М. правялі заняткі па прафпадрыхтоўцы на базе кабінета інфарматыкі. Рабяты замацавалі пройдзены матэрыял, практычна прымянялі атрыманыя веды.

Дыстанцыйны інтэлектуальны турнір "Што? Дзе? Калі?" аб'яднаў вучняў 3-4 класаў. Цікавым і пазнавальным было спаборніцтва для рабят.

Класныя кіраўнікі прынялі ўдзел у вебінары, які быў накіраваны на прафілактыку стрэсаў.

Шосты дзень у школе прайшоў з карысцю для вучняў, настаўнікаў і бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.