Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Здоровае пакаленне - здаровая краіна!

Дата: 9 марта 2021 в 10:30, Обновлено 9 марта 2021 в 11:22
Автор: Лось В. М.
247 просмотров

Пад такім дэвізам праходзіла ва ўстанове раённая шматпрофільная акцыя "Молодзь за ЗЛЖ".

 Вучні школы прымалі ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на прафілактыку шкодных звычак, выпрацоўку адказных паводзін за свае ўчынкі адносна здароўя.Вучні 2-11 класаў прынялі ўдзел у  акцыі "Лесвіца здароўя". Удзельнікі БРСМ праводзілі з малодшымі дзецьмі рухомыя гульні, спаборніцтвы, арганізавалі вясёлыя  рухомыя перапынкі. Вучні 3-6 класаў наведалі спартыўную залу, а вучні 10-11 класа арганізавалі спаборніцтва па настольнаму тэнісу. Кожны з рабят асабістым прыкладам паказаў неабходнасць здаровага ладу жыцця.

Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з вучнямі 8-11 класаў занятак "Свет без шкодных звычак". Вучні практычна пазнаёміліся з тым, якую шкоду прыносяць арганізму, здароўю шкодныя звычкі. Таксама занятак быў накіраваны на выпрацоўку карысных звычак.

1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. удзельнікі МІГ арганізавалі і правялі акцыю акцыю  “Наркотыкам-не!. Падчас акцыі кожны з рабят рабіў выбар: жыць без наркотыкаў (выбіраў зялёнае яблык), або адысці ў бездань (выбіраў чырвоную далонь). Усе ўдзельнікі акцыі абралі зялёнае яблык. як сімвал жыцця, здаровага ладу жыцця. Удзельнікі акцыі імкнуліся да таго, каб данесці да кожнага, што здароўе, ЗЛЖ, жыццё без наркотыкаў - гэта модна, выдатна!

Класныя кіраўнікі правялі з вучнямі 2-11 класаў гутаркі, заняткі, трэнінгі, накіраваныя на выпрацоўку адказных паводзін за сваё жыццё. 

Сярод вучняў 2-4 класаў прайшоў творчы конкурс "Мой вольны час". Дзеці на малюнках адлюстравалі правядзенне свайго вольнага часу, якое накіравана на прафілактыку захворванняў, развіццё фізічных якасцей.

Вучні школы прынялі ўдзел у раённым конкурсе відэаролікаў. https://disk.yandex.ru/i/FBpNL-mF4w6ZgQ 

Завяршылася дэкада спартыўным святам "Самыя спартыўныя!". 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.