Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 22 марта 2021 в 09:16, Обновлено 22 марта 2021 в 09:59
Автор: Лось В. М.
231 просмотр

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі секцыі.

Шосты школьны дзень вучні правялі цікава і карысна.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Галуза А.М.  правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Аксана Мікалаеўна нагадала вучням правапіс слоўнікавых слоў, пастаноўку знакаў прапынку паміж часткамі складаных сказаў. Рабяты дадзены матэрыял замацавалі практычна.

На спартыўнай секцыі АФП настаўнік Шахрай У.М. працаваў з вучнямі ў спартыўнай зале. Рабяты выпрацоўвалі навыкі гульні ў міні-футбол. З захапленнем дзеці вадзілі мяч па зале, забівалі галы. Настаўнік своечасова выпраўляў памылкі ў час гульні, каменціраваў перадачы мяча ігракам каманды.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі, заняткі. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла з вучнямі занятак "Усе прафесіі важныя". Дзеці пазнаёміліся з сучаснымі прафесіямі, паведамілі, дзе працуюць іх бацькі і кім бы хацелі стаць у будучым самі дзеці. 

Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у дыстанцыйным інтэлектуальным турніры "Што? Де? Калі?". Рабяты не занялі прызавога месца, але даведаліся шмат цікавага і карыснага. 

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага ліцэя. Для вучняў 11 класа заняткі арганізаваны на базе кабінета інфарматыкі. Рабяты разам з настаўнікам Лосем В.М. выконвалі практычныя заданні, рыхтаваліся да экзаменаў.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у РТ, якое было арганізавана на базе ДУА "СШ № 1 г.Ганцавічы". 

Бацькі таксама былі запрошаны ў школу. Класныя кіраўнікі арганізавалі і правялі для іх праграму "Мая сям'я - мая радасць". Праграма прайшла ў форме занятка пад дэвізам "Дзеці - наша люстэрка". У час занятка бацькам былі прапанаваны на абмеркаванне педагагічныя сітуацыі. Кожная сітуацыя паказвала адносіны дзяцей да бацькоў, да іх паводзін і поглядаў. Бацькі вырашалі дадзеныя сітуацыі са свайго пункту гледжання, зыходзячы са сваіх метадаў і прыёмаў выхавання. Цікавым і пазнавальным для бацькоў быў відэаролік, дзе дзеці дзяліліся сваімі марамі. Бацькі выказалі свае думкі наконт таго, ці супадаюць іх мары з марамі дзяцей. Напрыканцы занятка быў зроблены агульны вынік: дзеці развіваюцца, растуць, гледзячы на сваіх бацькоў, пераймаючы іх звычкі, паводзіны, думкі. Таму бацькам неабходна расці разам са сваімі дзецімі і падтрымліваць іх у любой сітуацыі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.