Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 10 мая 2021 в 09:19, Обновлено 12 мая 2021 в 11:25
Автор: Лось В. М.
194 просмотра

У суботу ва ўстанове прайшлі спартыўныя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах.

Шосты дзень быў насычаны на мерапрыемствы.

Вучні ўстановы прынялі ўдзел у святочным мітынгу да Дня Перамогі. Рабяты і настаўнікі ўшанавалі памяць тых, хто падараваў мір на зямлі. Піянеры дружыны імя Колі Гойшыка з гонарам неслі вахту памяці каля Брацкай магілы і Кургана Славы. Кожны прынес жывыя кветкі, каб падзякаваць за светлае і чыстае неба.

Настаўнік фізічнага выхавання Шахрай У.М. правеў з вучнямі спартыўнае свята "У гонар маёй Беларусі". Агляд-конкурс па АФП праведзены з мэтай выяўлення мацнейшых вучняў школы. Рабяты паказалі добрыя вынікі ў час чаўночнага бегу, падымання тулава, падцягвання, скачкоў у даўжыню і інш. Свае маленькія перамогі вучні падаравалі сваёй Радзіме.

Вучні 2-7 класаў прагледзелі фільм "Я родам з дзяцінства". У час абмеркавання рабяты спачувалі такім жа дзецям як і яны самі. Галоўныя героі фільма страцілі  блізкіх, жывуць у прыфрантавым горадзе і чакаюць бацькоў, братоў і сясцёр, імкнуцца помсціць ворагу. 

Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" выраблялі кампазіцыі ў розных тэхніках. Асабліва цікавылі былі пано, падзелкі, малюнкі. Кожны імкнуўся зрабіць сваю кампазіцыю прыгожай, непаўторнай, арыгінальнай.

Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Дзесяцікласнікі наведалі Ганцавіцкі ліцэй, а вучні11 класа працавалі ў кабінеце інфарматыкі. Разам з настаўнікам Лосем В.М. рабяты рыхтаваліся да экзаменаў.

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі па выхаванню здаровага ладу жыцця, прафілактыцы стрэсаў.

Настаўнік нямецкай мовы Берташ Н.І. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Настаўнік нагадала аб змяненні нямецкіх дзеясловаў.

Шосты дзень у школе прайшоў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.