Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Краязнаўчы круіз

Дата: 25 мая 2021 в 15:24, Обновлено 25 мая 2021 в 15:45
Автор: Лось В. М.
210 просмотров

Дзеці заўсёды цікавяцца гісторыяй роднага краю, сваімі продкамі. Каб даведацца больш пра сваю Радзіму, ва ўстанове класны кіраўнік Берташ Надзея Генадзьеўна правяла краязнаўчы круіз “Край, у якім я жыву”.

<font face="Times New Roman, serif"> </font>У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 2-4 класаў, якія разам з Надзеяй Генадзьеўнай падарожнічалі па абласцях  і запаветных  мясцінах Радзімы, па мястэчках малой радзімы.

Рабяты таксама падарожнічалі па гістарычныхм мясцінам. Завочна наведалі Брэсцкую крэпасць, Нясвіжскі і Мірскі замакі. Цікавым быў аповед пра  пачатак Вялікай Айчыннай вайны, які сустрэла Брэсцкая крэпасць.

Не засталіся без увагі і беражлівыя адносіны да прыроды роднага краю. Асабліва цікавай была гульня “Хто жыве ў лесе?”. Дзеці называлі жывёл, якія насяляюць лясныя масівы нашай Беларусі, а затым паведамілі правілі паводзін у лесе, на лузе.

Завяршыўся краязнаўчы круіз пажаданнямі. Кожны пажадаў адзін аднаму любіць і шанаваць свой родны край.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.