Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень ведаў

Дата: 1 сентября 2021 в 11:48
Автор: Лось В. М.
143 просмотра

Першы дзень верасня сабраў усіх вучняў, настаўнікаў і бацькоў у школьным двары, каб даць першы званок і распачаць новы навучальны год. Школа зноў паклікала вучняў за парты. У класах сустрэліся вучні са сваімі настаўнікамі, сябрамі, аднакласнікамі. Кожны быў рады гэтай сустрэчы.

Пачаўся вераснёўскі дзень у нашай школе з урачыстай лінейкі, дзе віталі першакласнікаў, будучых вучняў і сапраўдных грамадзян сваёй краіны, і іх першую настаўніцу Таццяну Анатольеўну Сайка, якая павядзе хлопчыкаў і дзяўчынак у краіну ведаў.

На ўрачыстасці прысутнічалі бацькі і ўрачыстыя госці: Занька Аляксандр Ануфрыевіч, першы сакратар Ганцавіцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі;  Ліхтар Людміла Раманаўна, дэпутат Ганцавіцкага раённага савета дэпутатаў; Дубоўская Людміла Міхайлаўна, старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама.

Са словамі віншавання на ўрачыстай лінейцы віступіў Аляксандр Ануфрыевіч Занька, які пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, аптымізму, заўсёды заставацца сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Таксама Занька А.А. у рамках патрыятычнай акціі “Роднае – народнае” уручыў Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь Папека Анастасіі, сакратару ПА ГА БРСМ.

          Дырэктар установы адукацыі Наталля Іванаўна Берташ павіншавала гасцей з пачаткам новага навучальнага года, пажадала плённай працы на ўвесь навучальны год, сапраўдных сяброў на ўсім школьным шляху і творчых перамог. Таксама Наталля Іванаўна ўручыла першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка – выданне “Беларусь – наша Радзіма”.

Школьны званок паклікаў на першы ўрок “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны” і запрасіў за парты ўсіх вучняў, настаўнікаў і бацькоў і быў прысвечаны Году народнага адзінства.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.