Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

За мір на зямлі

Дата: 27 сентября 2021 в 12:34, Обновлено 27 сентября 2021 в 12:54
Автор: Лось В. М.
175 просмотров

Ёсць падзеі, якія з цягам часу сціраюцца з памяці. Аднак ёсць і тыя, значэнне якіх не змяншаецца, наадварот, з кожным новым дзесяцігоддзем набывае асаблівую значнасць. Да такіх падзей адносіцца перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У народным гісторыка-краязнаўчым музеі ДУА "Дзяніскавіцкі яслі-сад - сярэдняя школа" шмат экспанатаў, на падставе якіх ствараюцца даследчыя работы, часовыя выставы, ладзяцца мерапрыемствы, праводзяцца ўрокі. Памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца ў сценах музея. Экспазіцыя, прысвечаная падзеям вайны, папаўняецца новымі фотаздымкамі, пісьмамі з франтоў, звесткамі пра герояў-землякоў. Усёй гэтай работай на працягу  13 гадоў кіруе Таццяна Іванаўна Дзенісеня.

За добрасумленную і адданую працу, за захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, подзвігаў салдат-землякоў, 26 верасня 2021 года намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама, старшыня Ганцавіцкай раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру" Сяргей Вітальевіч Сарокаў узнагародзіў Таццяну Іванаўну юбілейным медалём "Белорусский фонд мира - 60 лет".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.