Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 18 октября 2021 в 09:45, Обновлено 18 октября 2021 в 09:53
Автор: Лось В. М.
159 просмотров

У шосты школьны дзень ва ўстанове праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, прадметныя кансультацыі, працавалі секцыі.

У суботу настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. правяла прадметную кансультацыю. Вучні паўтарылі пройдзены матэрыял, замацавалі яго практычна: выконвалі тэставыя заданні.

Кіраўнік фізічнага выхавання Шахрай У.М. разам з рабятамі на секцыі па АФП гулялі ў міні-футбол.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з вучнямі 7-8 класаў псіхалагічны занятак “Стрэс”. Педагог пазнаёміла вучняў з асноўнымі знешнімі і ўнутранымі прычынамі, якія аказваюць уплыў на стрэсавую сітуацыю падлетка. Вераніка Вісарыёнаўны практычна паказала вучням, як пазбегнуць моцнага эмацыянальнага ўплыву на псіхіку падлетка, як стрымліваць і кантраляваць сябе ў сітуацыі стрэсу.

Вучні 11 клааса наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, якія прайшлі на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

          Бацькоўская субота стала традыцыйнай. Бацькі наведваюць школу, прымаюць удзел у мерапрыемствах.  Класны кіраўнік Швайка Т.У. запрасіла бацькоў на бацькоўскі ўрок “Анёл мой…”. Атмасфера ў час мерапрыемства была добразычлівай. Кожны з бацькоў імкнуўся паведаміць больш за іншых самых лепшых якасцей свайго дзіцяці, дапаўняючы гэтыя якасці словамі “анел мой самы…”.  Таксама бацькі падзяліліся сакрэтамі выхавання сваіх дзяцей. Вельмі прыемна было, калі асноўнымі метадамі і прыёмамі выхавання дзяцей ў сям’і з’яўляюцца любоў, павага, узаемадапамога, разуменне. Напрыканцы мерапрыемства бацькі напісалі адзін аднаму пажаданні, рэкамендацы, як правільна выхоўваць дзяцей у сучасным грамадстве.

          Шосты школьны дзень прайшоў для дзяцей і бацькоў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.