Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 22 ноября 2021 в 09:05, Обновлено 22 ноября 2021 в 15:48
Автор: Лось В. М.
342 просмотра

Шосты дзень у школе быў цікавы і насычаны на мерапрыемствы.

Бацькоўская субота аб’яднала бацькоў за круглым сталом “Неразлучныя сябры – дарослыя і дзеці”. Класны кіраўнік Аксана Мікалаеўна Галуза правяла з бацькамі анкетаванне, каб даведацца, что аб’ядноўвае бацькоў і дзяцей ў сям’і, якія сумесныя захапленні аб’ядноўваюць сям’ю. Аксана Мікалаеўна зрабіла акцэнт на сяброўскія адносіны паміж дзецьмі і бацькамі. Кожны з прысутных падзяліўся вопытам узаемаадносін, зносін паміж членамі сям’і, узаемадапамогі кожнаму члену сям’і. Бацькі таксама паведамілі аб традыцыях, якія аб’ядноўваюць іх сям’ю: святы, сустрэча даўгачаканых гасцей, сумесны адпачынак, душэўная вячэра за сталом.

У час работы аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” дзеці займаліся фларыстыкай. Вырабы з лісця, сухой травы, галінак нагадвалі чароўныя казачныя сувеніры.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Галуза А.М. правяла з вучнямі прадметную кансультацыю. Рабяты паўтарылі дзеяслоў як часціну мовы, правілы правапісу і ўтварэння дзеяслова.

Педагог-псіхолаг Мірзаліева В.В. правяла з бацькамі кансультацыю “Роля сям’і ў выхаванні духоўна-маральных каштоўнасцей дзяцей”. Педагог паведаміла, што аснова духоўнасці кожнага чалавека закладзена ў сям’і, толькі сям’я выхоўвае добрага, адказнага, чулага чалавека.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні і наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

З вучнямі 5 класа педагог-псіхолаг правяла гадзіну зносін “Я і мае сябры”. Дзеці паведамілі ў час мерапрыемства, хто такія сябры, з кім сябруюць. Педагог у час мерапрыемства правяла з дзецьмі тэст на выяўленне сяброўскіх якасцей, паведаміла, як не канфліктаваць з сябрамі, знаходзіць кампраміс у канфліктных вітуацыях.

Інтэлектуальная каманда "Цінэйджэры" прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?".  Рабятам было цяжка супернічаць з такімі ж рабятамі, як самі. Нажаль, каманда не заняла прызавога месца, але атрымала шмат пазітыўных эмоцый і з карысцю правяла час.

Шосты дзень для бацькоў і дзяцей прайшоў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.