Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Панарама адкрытых урокаў

Дата: 29 ноября 2021 в 09:44, Обновлено 29 ноября 2021 в 10:00
Автор: Лось В. М.
163 просмотра

Настаўнікі нашай школы падзяліліся вопытам выкладання прадметаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Швайка Т.У. разгледзела тэму "Развітыя і неразвітыя сказы". Вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі будовы сказаў, пастаноўкай знакаў прыпынку ў дадзеных сказах. Замацавалі тэму вучні самастойнай работай: неабходна было знайсці ў тэксце развітыя і неразвітыя сказы, патлумачыць свой выбар.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Галуза А.М. правяла ўрок па тэме "Зваротак". Аксана Мікалаена пачала ўрок з пастаноўкі праблемнага пытання, якое вырашалася на працягу ўсяго урока: якая роля зваротка ў паўсядзённым жыцці? Рабяты выконвалі практыкаванні, працавалі ў групах. У канцы ўрока падведзены вынік і праведзена рэфлексія. Аксана Мікалаеўна прапанавала кожнаму вучню сказаць, як яны любяць, каб да іх звярталіся. Кожны выказаў свае пажаданні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.