Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ у 9 класе

Дата: 3 февраля 2022 в 16:31, Обновлено 3 февраля 2022 в 16:38
Автор: Лось В. М.
189 просмотров

Сення ва ўстанове прайшла інфармацыйная гадзіна ШАГ на тэму “Антыфашысцкае супраціўленне на акупіраваных тэрыторыях”.

Традыцыйна інфармацыйная гадзіна праведзена ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі. Настаўнік гісторыі Дзенісеня Таццяна Іванаўна разам з вучнем разгледзелі блок “Рух Супраціўлення”. Настаўнік паведаміла, што барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у краінах Еўрапы атрымала назву  руху Супраціўленне, мэта якога – супрацьстаянне германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднаўленне нацыянальнай незалежнасці. У руху Супраціўленне удзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і релігійных поглядаў, якія імкнуліся вызваліць тэрыторыю ад акупантаў.

У час абмеркавання блока “Партызанскі рух”, Таццяна Іванаўна звярнула ўвагу на дзейнасць легендарных партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі, якія ўзначальвалі В. Корж, Т. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі. Настаўнік дадала, што акрамя дарослых людзей, у партызанскім руху актыўна удзельнічала і моладзь.

У час дыялогу, вучань паведаміў, што наша піянерская дружына носіць імя Колі Гойшыка – піянера-героя, які быў партызанскім сувязным, узрываў нямецкія эшалоны са зброяй. 24 красавіка 1944 года Коля Гойшык загінуў, падарваўшы апошні ў сваім жыцці варожы цягнік. Памяць аб піянеры-героі захоўваецца ў сэрцах кожнага вучня і яго імя з гонарам носіць піянерская дружына.

У музеі ёсць экспазіцыя, прысвечаная партызанскаму руху на тэрыторыі вёскі Дзяніскавічы. Таццяна Іванаўна паведаміла аб партызанах, якія не здрадзілі Радзіме і сваім жыццём падаравалі нам мір.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.