Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 28 февраля 2022 в 09:51, Обновлено 28 февраля 2022 в 10:03
Автор: Лось В. М.
276 просмотров

У шосты школьны дзень вучні наведалі школу

Настаўнік хіміі Дрозд Н.А. правяла радметную кансультацыю Наталля Аляксандраўна нагадала вучням значэнні хімічных рэакцый, выкарыстанне солей у прыродзе і жыцці чалавека. Вучні замацавалі матэрыял практычна, разам з настаўнікам рашалі задачы.

На секцыі АФП вучні разам з кіраўніком фізвыхавання Шахраем У.М. вучыліся правільна скакаць у даўжыню з месца. Уладзімір Міхайлавіч на асабістым прыкладзе паказаў, як неабходна выконваць дадзенае практыкаванне, каб вынік быў добры.

У суботу дзеці таксама наведалі   аб’яднанне  па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”, дзе выраблялі сувеніры з паперы, бісеру.

Вучні 11 класа наведалі заняткі па прафпадрыхтоўцы, якія арганізаваны на базе Ганцавіцкага прафліцэя.

Класны кіраўнік Дрозд Н.А. правяла для вучняў 5-9 класаў ролевую гульню “Прыем на працу”. З аднаго боку  - рабятам неабходна было прарэкламаваць сябе, каб уладкавацца на працу. З другога -   камісія, якая разглядала кандыдатаў на працу. Рабяты ў час гульні паведамлялі аб сабе, сваіх здольнасцях, выказвалі пажаданні, а члены камісіі ўжо вырашалі, на якую працу прапанаваць ці куды накіраваць работніка. У выніку атрымаліся, што рабяты атрымалі добрыя рабочыя месцы, якія задавальняюць іх запыты.

Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.