Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень пачатковых класаў

Дата: 2 марта 2022 в 16:22, Обновлено 2 марта 2022 в 16:33
Автор: Лось В. М.
179 просмотров

Тыдзень пачатковых класаў у нашай школе з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. У гэтым навучальным годзе тэматычны тыдзень праведзены пад дэвізам “Цікава. Карысна, Вынікова” і аб’яднаў факультатыўны занятак “Вытокі роднай мовы” у 1, 3 і 4 класах.

У 1 класе факультатыўны занятак прайшоў пазнавальна. Настаўнік Сайка Т.А. разам з вучнямі разгледзелі тэму “Бяжыць вожык – тупу-туп”. Таццяна Анатольеўна ў гульнявой форме пазнаёміла вучняў з вожыкам, асаблівасцямі яго існавання ў прыродзе. Дзеці разам з настаўнікам абмеркавалі, дзе жывуць вожыкі, чым харчуюцца і якую карысць прыносяць прыродзе і чалавеку.

          У 3 класе вучні  разам з настаўнікам Берташ Н.Г. працавалі над тэмай “Як сям’я адпачывае?”. Надзея Генадзьеўна пачала занятак з размовы пра сямейныя традыцыі. У кожнай сям’і існуюць традыцыі наведваць родных і блізкіх, сумесна праводзіць выхадны дзень, гатаваць розныя стравы, працаваць. Вучні ахвотна падтрымалі размову і падзяліліся традыцыямі кожны сваёй сям’і. У выніку – самая распаўсюджаная традыцыя – гэта сумесны адпачынак. Хлопчыкі падзяліліся сваімі ўспамінамі, як яны адпачывалі летам: каталіся на веласіпедзе з малодшымі братамі, купаліся з бацькамі на возеры. Кожны з вучняў зрабіў выснову, што сям’я для кожнага чалавека – гэта падтрымка не толькі ў цяжкую хвіліну, але і у час адпачынку.

          У 4 класе на факультатыўным занятку настаўнік Карпеня Г.І. разам са сваімі вучнямі разгледзелі тэму “Завітаем у тэатр”. Галіна Іосіфаўна пазнаёміла вучняў з відамі тэатраў, абмеркавалі правілы паводзін у тэатры. Каб адчуць сябе акцёрамі і гледачамі тэатра, вучні паказалі інсцэніроўку верша В.Іпатавай “Дудка-чараўніца”. Каб пашырыць светапогляд дзяцей, настаўнік паведаміла аб тэатрах, якія працуюць у нашай краіне.

          Тыдзень пачатковых класаў закончыўся. Вучні на факультатыўным занятку “Вытокі роднай мовы” даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага, аб чым змогуць паведаміць сваім бацькам і сябрам. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.