Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ у 9 класе

Дата: 3 марта 2022 в 15:04, Обновлено 3 марта 2022 в 16:04
Автор: Лось В. М.
256 просмотров

Ва ўстанове працягваецца рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”.

Вучань 9 класа Раман Карпеня разам з настаўнікам гісторыі Таццянай Іванаўнай Дзенісеня разгледзелі тэму “Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан”.

Традыцына занятак быў праведзены ў народным гісторыка-кравязнаўчым музеі ўстановы адукацыі. Таццяна Іванаўна разам з вучнем узнавілі веды аб баявой, дыверсійнай і агітацыйнай дзейнасці партызан, якая вялася з першых дзён акупацыі. Настаўнік падрабязна паведаміла аб дыверсійнай дзейнасці партызан, якая разгарнулася на тэрыторыя Беларусі. Галоўнымі накірункамі дзейнасці партызан былі: аперацыі на чыгуначных і грунтавых дарогах, дыверсіі на чыгуначных вузлах, знішчэнне ліній сувязі. І гэта было нездарма, так як па тэрыторыі Беларусі праходзілі важныя чыгуначныя магістралі.

Многія падрыўнікі ахвяравалі сваім жыццём. Таццяна Іванаўна звярнула ўвагу на адважны ўчынак маладога партызана брыгады імя Ф.Э.Дзяржынскага Колі Гойшыка. Вучань Раман Карпеня добра ведае  подзвіг юнага падрыўніка, так як імя Колі Гойшыка носіць піянерская дружына ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа” з моманту існавання школы. У музеі ўстановы адукацыі знаходзіцца экспазіцыя, прысвечаная Колі Гойшыку, дзе размешчаны яго фотаздымкі, паштоўкі, перапіска яго маці Вольгі Андрэеўны з піянерамі нашай школы.

Дыверсійная партызанская дзейнасць разгарнулася і на тэрыторыі нашай вёскі Дзяніскавічы ў 1943-1944 гадах. 18 лютага 1944 года адбыўся бой паміж партызанамі і захопнікамі. У выніку бою былі знішчаны бельгійцы, спалены Свята-Міхайлаўская царква, лесапільны завод, дэпо, 4 паравозы. Страты панеслі і партызаны. Яны былі захаваны ў Брацкай магіле ў вёсцы Дзяніскавічы.

Настаўнік таксама паведаміла аб дзейнасці партызан у “рэйкавай вайне”, агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці сярод мірнага насельніцтва, якое актыўна дапамагала партызанам, удзельнічала ў баявых і дыверсійных аперацыях.

Напрыканцы занятка Раман Карпеня паведаміў аб подзвігу свайго прадзеда Гаўрыла Раманавіча Карпеня, які аддана абараняў сваю Радзіму ад захопнікаў, каб падараваць сваім унукам і праўнукам шчаслівае дзяцінства, мірнае і светлае неба.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.