Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 28 марта 2022 в 09:32, Обновлено 28 марта 2022 в 09:45
Автор: Лось В. М.
250 просмотров

Шосты школьны дзень вучні правялі з карысцю, наведалі выхаваўчыя мерапрыемствы, аб’яднанні па інтарэсах.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Уладзіміраўна Швайка правяла з вучнямі 5 класа прадметную кансультацыю. Настаўнік паўтарыла часціны мовы, нагадала правапіс слоўнікавых слоў.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у РТ. Папека Настасся, Яршоў Арцём і Швайка Вольга паспрабавалі свае веды па гісторыі Беларусі і матэматыцы.

          Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” прадоўжылі работу ў тэхніцы “ганутэль”. Дзяўчынкі рабілі кветкі, затым фарміравалі іх у букеты, каб затым падараваць родным і сябрам.

          Зборная каманда школы па валейболу прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах. Рабяты не занялі прызавога месца, але атрымалі шмат станоўчых эмоцый і задавальнення.

          Цікавай і пазнавальнай была квэст-гульня “У свеце прафесій”, якую падрыхтавала класны кіраўнік Надзея Генадзьеўна Берташ. Каманды “Будаўнікі” і “Касманаўты” падарожнічалі па станцыях і выконвалі заданні, якія дапамагалі рабятам пазнаёміцца з рознымі прафесіямі, іх важнасцю. На станцыях “Падбяры сінонімы”,  “Галаваломка”, “Бюро знаходак”, “Галаваломка” і іншыя, вучні паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці і  паўтарылі ўжо вядомыя прафесіі. На кожнай станцыі вучні даведваліся аб новых асаблівасцях прафесій. Наддзея Генадзьеўна на працягу ўсёй гульні імкнулася данесці да вучняў, што выбар прафесіі – адказны і значны момант у жыцці кожнага чалавека. Пераможцай квэст-гульні “У свеце прафесій” стала каманда “Будаўнікі”  і была ўзнагароджана ганаровай граматай.

          Шосты школьны дзень падараваў вучням шмат станоўчых эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.