Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў

Дата: 21 апреля 2022 в 17:19, Обновлено 21 апреля 2022 в 17:28
Автор: Лось В. М.
247 просмотров

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа” працягваецца рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 9 класа.

Традыцына занятак быў праведзены ў народным гісторыка-кравязнаўчым музеі ўстановы адукацыі. Настаўнік гісторыі Таццяна Іванаўна Дзенісеня разам з вучнем 9 класа Раманам Карпеня разгледзелі тэму “Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў”.

          Настаўнік падрабязна паведаміла аб вызваленні Беларусі. Асаблівую цікавасць вызвала ў вучня аперацыя “Баграціён”, якая па сваіх маштабах, колькасці ўдзельнікаў з’яўлялася адной з самых буйных не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ў Другой сусветнай.

          Раман Карпеня, вывучаючы гісторыю Беларусі ў школе, добра ведае аб вызваленні сталіцы Беларусі ад захопнікаў. 3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены ад ворага. Гэтую памятную дату ведае ўся  сям’я вучня, і штогод усе разам удзельнічаюць у святочным мітынгу да Дня Незалежнасці.

          Таццяна Іванаўна падрабязна паведаміла Раману, як адбывалася вызваленне тэрыторыі Беларусі ад захопнікаў. Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з Чырвонай Арміяй набылі шырокі размах на тэрыторыі рэспублікі. Партызаны аказалі дапамогу пры вызваленні гарадоў і населеных пунктаў: Барысава, Вілейкі, Слуцка, Лунінца, Пінска, Несвіжа і інш.

          Госць мерапрыемства Наталля Іванаўна Берташ, дырэктар установы адукацыі, член ПА ГА “Беларускі саюз жанчын”, расказала аб тым часе, калі яна і яе аднакласнікі, будучы яшчэ вучнямі, часта сустракаліся з ветэранамі, якія расказвалі аб сваіх ваенных буднях. Наталля Іванаўна падзялілася  ўспамінамі аднавяскоўцаў пра вызваленне Беларусі, якія ахвяравалі сваім жыццём, каб падараваць шчаслівае дзяцінства кожнаму з нас.

Напрыканцы мерапрыемства, Раман Карпеня паведаміў аб падзеях, якія адбыліся ў Ганцавіцкім раёне. 8 ліпеня 1944 года 48 стралковай дзівізіяй пад камандаваннем генерал-маёра Г.М.Корчыкава быў вызвалены Ганцавіцкі раён. У вызваленні прымалі удзел палкоўнік П.П.Варыпаеў, падпалкоўнік В.М.Кучаравенка, начальнік разведкі 48 стралковай дзівізі В.В.Рахманаў, начальнік штаба Б.Р.Рэзнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.