Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 24 сентября 2022 в 13:00, Обновлено 24 сентября 2022 в 13:21
Автор: Лось В. М.
210 просмотров

У вераснёўскі шосты школьны дзень вучні і бацькі наведалі школу. Для іх былі арганізавана работа факультатыўных заняткаў, падрыхтаваны выхаваўчыя мерапрыемствы.

У рамках Тыдня роднай мовы, бібліятэкар Любоў Фёдараўна Захарчэня правяла класаў інтэлектуальную гульню “Сябры роднай мовы”.  Гульня накіравана на выхаванне ў вучняў павагі і цікавасці да роднай мовы, беларускага народа, культуры і гістарычнай спадчыны. Удзел у гульні прынялі дзве каманды “Усязнайкі” і “Юныя чытальнікі”. Любоў Фёдараўна прапанавала ўдзельнікам розныя конкурсы: “Перакладчыкі”, “Моўны скарб”, “Хто больш?”, “Вяселка”, “Вядомыя людзі”, “Гарады”. У час гульні вучні паказалі свае веды ў вобласці гісторыі, геаграфіі, літаратуры. У нялёгкай барацьбе перамагла каманда “Юныя чытальнікі”.

У рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” класны кіраўнік Аксана Мікалаеўна Галуза запрасіла бацькоў на занятак “Здаровы лад жыцця ў сям’і”. Аксана Мікалаеўна пазнаёміла з асноўнымі фактарамі, якія аказваюць уплыў на фізічны стан чалавека: рэжым дня, харчаванне, адпачынак. Настаўнік звярнула ўвагу на тое, што лад жыцця бацькоў знаходзіць адлюстраванне ў дзяцей. Падлеткі, гледзячы на паводзіны бацькоў, бяруць з іх прыклад. У час занятка настаўнік з бацькамі выпрацавалі сумесныя парады і шляхі вырашэння такіх праблем, як курэнне, ужыванне наркотыкаў і алкаголю, шкодныя прадукты харчавання. Бацькам неабходна звяртаць увагу на рэжым дня падлеткаў, сбалансаванае харчаванне  (ужыванне садавіны, агародніны, вітамінаў, наведванне спартыўнай залы, прагулкі на свежым паветры). Яшчэ адным фактарам здаровага ладу жыцця ў сям’і з’яўляецца псіхічнае здароўе. Настаўнік і бацькі абмеркавалі спосабы сумеснага адпачынку са сваімі дзецьмі, зносін, сямейных традыцый. Падлетку неабходна адчуваць, што яго ў сям’і падтрымаюць, знойдуць шлях вырашэння праблем.

Напрыканцы занятка Аксана Мікалаеўна дала параду  па пытаннях выхавання кожнаму з бацькоў, параіла звяртацца да навуковай літаратуры па дадзеных пытаннях.

Вучні ў шосты школьны дзень наведалі факультатыўныя заняткі, прадметныя кансультацыі.

На факультатыўным занятку па рускай мове вучні 8 класа разгледзелі тэму “И, ы после приставок”. У 9 класе Аксана Мікалаеўна ў час факультатыўнага занятка нагадала вучням функцыі знакаў прыпынку.

Факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” прайшоў у 5 і 6 класах. Настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня разгледзела з вучнямі тэмы “Біблія – крыніца духоўных і маральных законаў” (5 клас) і “Захаванне прыроды Беларусі” (6 клас).  

У 6 класе на факультатыўным занятку настаўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка разам з вучнямі раўгледзелі тэму “Марфалагічныя прыметы назоўнікаў”.

          Прадметную кансультацыю па беларускай  наведалі вучні 9 класа. Настаўнік Таццяна Уладзіміравўна Швайка падрабязна паведаміла вучням аб правілах напісання пераказу.

          Шосты дзень, праведзены ў школе, будзе на карысць кожнаму вучню і бацькам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.