Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 5 декабря 2022 в 09:33, Обновлено 5 декабря 2022 в 09:37
Автор: Лось В. М.
83 просмотра

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе: наведалі факультатыўныя заняткі, выхаваўчыя мерапрыемствы.

Факультатыўныя заняткі наведалі вучні 5-9 класаў.

На факультатыўным занятку па рускай мове вучні 9 класа працавалі над паўтарэннем і абагульненнем тэмы “Глагол”, а вучні 8 класа прадаўжалі працаваць над тэмай “Наречие”. Настаўнік Аксана Мікалаеўна Галуза нагадала вучням пройдзены матэрыял, растлумачыла незразумелыя моманты. Затым вучні самастойна працавалі над выкананнем заданняў.

На факультатыўным занятку па беларускай мове вучні замацавалі практычна пройдзены матэрыял, самастойна тлумачылі выкананне незразумелых момантаў, выконвалі тэставыя заданні.

Факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” наведалі вучні 5 і 6 класаў. Напярэдадні праваслаўнага свята настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня дадаткова разгледзела з вучнямі тэму “Увядзенне ў храм Багародзіцы”, каб падрабязна пазнаёміць вучняў са святам.

Вучні ў суботу не толькі займаліся на факультатывах, але і ўпрыгожвалі класныя кабінеты да навагодніх свят. Кожны клас стаў нагадваць казачны пакой, у якім адбывааюцца цуды.

Вучні 1-5 класаў прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве. Гульню-віктарыну “Усе мы родам з Беларусі”  правяла для рабят класны кіраўнік Таццяна Анатольеўна Сайка. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды. Кожнай неабходна было выканаць заданні маршрутнага ліста: “Гарады Беларусі”, “Экалагічная”, “Чым і кім славіцца мой край”, “Што мы ведаем пра Беларусь”, “Мова маёй бабулі”, “Гульнёвы падворак”. Выканаўшы дадзеныя заданні, вучні даведаліся аб знакамітых людзях роднага краю, пазнаёміліся з дыялектнай мовай вёскі Дзяніскавічы.

Сярод вучняў 6-9 класаў прайшла віктарына “Мая малая радзіма”. Класны кіраўнік Аксана Мікалаеўна Галуза паведаміла вучням гісторыб роднай вёскі Дзяніскавічы, аб героях-партызанах, развіцці прамысловасці і станаўлення адукацыі. Цікавым быў аповед пра дзейнасць калгасаў, СФГ “Агра-Восень”, якой кіраваў Павел Маркавіч Пішч, а пераняў яго дзейнасць сын Аляксандр. У канцы мерапрыемства рабяты таксама паведамілі шмат цікавых фактаў аб сваёй малой радзіме.

Шосты дзень вучні правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.