Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 17 декабря 2022 в 12:16, Обновлено 17 декабря 2022 в 12:25
Автор: Лось В. М.
99 просмотров

Нягледзячы на заснежанае надвор'е, вучні наведалі школу.

Сярод вучняў пачатковых класаў праведзена гульнявая праграма “Прафесія маёй мары”. Класны кіраўнік Галіна Іосіфаўна Карпеня паведаміла вучням аб шматлікіх прафесіях, якія існуюць у свеце, правяла конкурсы, віктарыны. Цікавымі і пазнавальнымі былі конкурсы “100 прыказак аб працы чалавека”, “Сусветныя прафесіі”, “Самая самая..”, “Мая прафесія”, “Я хачу стаць…”. Напрыканцы мерапрыемства вучні паведамілі аб сваіх марах.

          Таксама вучні наведалі факультатыўныя заняткі. У 5 класе настаўнік Таццяна Іванаўна Дзенісеня разам з вучнямі працягвалі працаваць над тэмай “Нараджэнне Хрыстова як найвялікшая сусветная падзея”.

          У 8 класе на факультатыве па рускай мове Аксана Мікалаеўна Галуза разам з вучнямі разгледзелі тэму “Правописание числительных”. Вучні ўзнавілі свае веды, паўтарылі правілы, выканалі практыкаванні.

          На грамадска-карыснай працы вучні працягвалі рыхтавацца да новагодніх свят.  Рабяты аформілі фотазону, упрыгожылі фае сняжынкамі.

          Зімні шосты дзень падараваў рабятам шмат станоўчых эмоцый.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.