Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

Дата: 15 марта 2023 в 10:40, Обновлено 15 марта 2023 в 10:55
Автор: Лось В. М.
123 просмотра

У школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйна святочная лінейка пачалася з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

На лінейцы прысутнічала старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама Людміла Міхайлаўна Дубоўская.

Са святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  - павіншавала ўсіх прысутных дырэктар школы Наталля Іванаўна Берташ, пажадала мірнага неба, моцнага здароўя і заўсёды заставацца сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь! Гэтыя словы сведчаць аб тым, што на зямлі ёсць беларусы, у якіх ёсць свая дзяржава, мае сваю культуру, гісторыю, самабытнасць, непаўторнасць.

Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – высокі гонар. Традыцыйна 15 сакавіка вучням нашай школы ўручаецца выданне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Сення такі падарунак і пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь уручыла Людміла Міхайлаўна Дубоўская  вучню 8 класа Чычко Вадзіму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.