Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 27 марта 2023 в 09:07
Автор: Лось В. М.
146 просмотров

У шосты школьны дзень школу наведалі вучні і іх бацькі.

Змястоўнай і выніковай была для бацькоў гадзіна зносін “Цяпло сямейнага ачага”. Класны кіраўнік Валянціна Канстанцінаўна Савеня сабрала за сталом бацькоў і дзяцей, каб пагутарыць аб сямейным выхаванні, аб узаемадзеянні бацькоў і дзяцей. Бацькі паведамілі аб выхаванні ў сям’і падлеткаў, аб асаблівасцях узаемаадносін паміж членамі сям’і, а рабяты падзяліліся сваімі поглядамі на ўзаемаадносіны ў сям’і, сярод сяброў і падлеткаў. Валянціна Канстанцінаўна дала парады бацькам і дзецям: любіць дзяцей такімі, якія яны ёсць, падтрымліваць ва ўсім, а дзецям заўсёды звяртацца за парадай да бацькоў. Менавіта такія ўзаемаадносіны і робяць сям’ю моцнай, дзе кожны трымаецца адзін за аднаго  і падтрымлівае адзін аднаго.

Для вучняў пачатковых класаў бібліятэкар Любоз Фёдараўна Захарчэня правяла гульню-віктарыну “Я ведаю”. Пытанні віктарыны былі разнастайныя: з вобласці літаратуры, мастацтва, матэматычныя галаваломкі. Рабяты правільна давалі адказы на пытанні і паказалі добрыя веды.

Для вучняў 5-9 класаў класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка правялі літаратурную гасцёўню “Літаратурная Ганцаўшчына”. Рабяты падрабязна пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў і паэтаў Ганцаўшчыны. Цікавым быў аповед пра Міхася Рудкоўскага, Васіля Праскурава, Віктара Гардзея, Уладзіміра Марука, Алеся Каско. Гэтыя творчыя людзі праславілі Ганцавіцкі раён і сваю малую радзіму далёка за яе межамі, і пакінулі творчы след падрастаючым пакаленням на многія гады.

Таксама рабяты наведалі факультатыўныя заняткі па рускай і беларускай мовах, асновах духоўна-маральнай культуры і патрыятызму. Разам з настаўнікамі вучні паўтарылі пройдзены матэрыял за 3 чвэрць, абмеркавалі планы работы на наступную чвэрць, работу па падрыхтоўцы да экзаменаў.

У час грамадска-карыснай працы дзеці правялі працоўную акцыю “Утульнасць”, акуратна прыбралі класныя кабінеты, падрыхтавалі іх да працы на канікулах.

Вечар адпачынку “Вяснай прыйшла” сабраў вучняў у актавай зале. Вяселыя конкурсы, смех і бадзёрасць панавалі на вечары. Самыя актыўныя дзяўчынкі паказалі свае здольнасці у конкурсах “Візітка”, “Загадкі”, “Гаспадынька” і інш., а хлопчыкі актыўна падтрымлівалі ўдзельніц.

Шосты дзень кожны правёў з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.