Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 22 апреля 2023 в 12:52, Обновлено 27 апреля 2023 в 10:17
Автор: Лось В. М.
102 просмотра

Шосты школьны дзень вучні правялі ў школе.

Факультатыўныя заняткі наведалі вучні 5-9 класаў.

На факультатыўным занятку па рускай мове вучні 8 класа працавалі над тэмай “Разграничение частиц не, ни”. У 9 класе настаўнік тлумачыла тэму “Обособленные члены предложения”.

Вучні 5 і 6 класаў наведалі факультатыўны занятак “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. У 5 класе рабяты працавалі над тэмай  “Духоўнае краязнаўства”, а ў 6 – “Прыгажосць творчасці”.

У 6 класе на факультатыўным занятку па беларускай мове настаўнік Таццяна Уладзіміраўна разам з вучнямі працавалі над тэмай “Дзеяслоў”.

Вучні пачатковых класаў наведалі віктарыну “Мая любімая казка”. Разам з бібліятэкарам Любоў Фёдараўнай Захарчэня рабяты падарожнічалі па беларускіх народных казках, назвалі галоўных герояў рускіх народных казак. Самым кемлівым у час віктарыны ўручаліся фішкі. Хто больш набраў фішак – той і перамог. Самым лепшым знаўцам казак сталі Бруй Андрэй, Новік Іван.

У суботу школу наведалі і бацькі. Класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Швайка правяла для бацькоў круглы стол “Выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак у сям’і”. Настаўнік звярнула ўвагу на гендэрнае выхаванне, на даручэнні для хлопчыкаў і дзяўчынак, на зносіны паміж дзецьмі, бацькамі. Бацькі ў сваю чаргу падзяліліся вопытам выхавання ў адной сям’і і хлопчыкаў і дзяўчынак.

Працоўная акцыя “Чысты двор” запрасіла вучняў навесці парадак на школьным двары. Дзякуючы задору і хуткасці рабят – у двары стала прыгожа і ўтульна.

Шосты школьны дзень рабяты правялі з карысцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.