Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Дата: 21 октября 2023 в 14:21, Обновлено 21 октября 2023 в 15:29
Автор: Киевич Е. В.
99 просмотров

21 кастрыніка ў нашай школе былі арганізаваны факультатывы, кансультацыі і агульнашкольныя мерапрыемствы.

Для вучняў пачатковых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня-падарожжа “Свет прафесій”. У свеце налічваецца дзясяткі тысяч розных прафесій. Выбар прафесіі – складаная справа, таму вучні вырашылі спачатку даведацца пабольш аб розных прафесіях. На занятку ўсе пабывалі ў ролі архітэктара: канструявалі дом з геаметрычных фігур, спраектавалі незвычайны дом для "заказчыка". Хлопчыкі паспрабавалі сябе ў ролі цырульніка. А дзяўчынкі на час сталі кухарамі . Свет прафесій вялікі, галоўнае зразумець, што табе па душы.

Для вучняў 5-9 класаў прашла віктарына “У свеце прафесій” . Дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі прафесій, даведаліся, што свет прафесіі велізарны. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі этапы “Размінка”, “Адгадай прафесію па апісанні”, “Конкурс прыказак”, “Хто што робіць?”,”Выберы правільны адказ". Усе адказы атрымаліся эмацыйныя і шчырыя. У заключэнне дзеці прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбныя.

Вучні 10 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы  ва ўстанове адукацыі “Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.