Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная падзея года

Дата: 18 мая в 06:31, Обновлено 20 мая в 06:38
Автор: Киевич Е. В.
34 просмотра

17 мая 2024 года ў Дзяніскавіцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна адбылося чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ: Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-10-х класаў па тэме: “Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход – галоўная падзея года”. Сустрэчу падрыхтавала і правяла класны кіраўнік 9 класа Галуза Аксана Мікалаеўна.

Настаўнік нагадала вучням аб тым, што на працягу 2023/2024 навучальнага года праект “Школа Актыўнага Грамадзяніна” рэалізаваўся пад дэвізам “Радзіма мая Беларусь у асобах”. Штомесяц вучні знаёміліся са сваімі сучаснікамі – прадстаўнікамі розных прафесій, беларусамі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адукацыі, спорту, медыцыны, сельскай гаспадаркі,  прамысловасці і іншых сфер. Адначасова гэта людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія сваёй працай штодзённа памнажаюць багацце нашай краіны.

У рамках першага этапа сустрэчы былі актуалізаваны веды вучняў пра Усебеларускі народны сход. Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведаемся”. Падчас правядзення віктарыны юнакі і дзяўчаты выказалі свае меркаванні пра VII Усебеларускі народны сход, новы канстутыцыйны статус, стратэгічнае развіццё Беларусі. Кожны з удзельнікаў выказаў сваё меркаванне наконт слоў, якія сталі дэвізам схода “Час выбраў нас!” Дзеці прыйшлі да высновы, што дзейнасць кожнага чалавека адыгрывае велізарную ролю ў жыцці  ўсёй краіны ў цэлым.

Абмеркавалі, які ў сучасны час канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага схода, якія галоўныя дакументы былі зацверджаны на VII Усебеларускім народным сходзе.

У рамках другога этапа “Мы разважаем” вучні падрыхтавалі выступленне пра нашых землякоў, удзельнікаў VII Усебеларускага схода. Настаўнік звярнуў увагу вучняў, што ўдзельнікам сходу могуць стаць прадстаўнікі розных слаёў грамадства, розных прафесій, але кожны з іх – сапраўдны прадстаўнік народа.  У ходзе рэалізацыі этапа “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі сустрэчы. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што тэма размовы вельмі актуальная, цікавая. У нашай краіне шмат таленавітых людзей, якія займаюцца развіццём медыцыны. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей, моладзі, дарослых, фарміравання здаровага ладу жыцця грамадзян.

Напрыканцы сустрэчы вучні расказалі, сустрэча з якім земляком ім больш запомнілася, якія высновы для сябе яны зрабілі пасля гутаркі, якія асабістыя якасці дазваляюць чалавеку дабіцца поспехаў у любых справах, што неабходна чалавеку, каб стаць дастойным грамадзянінам сваёй краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.