Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Дата: 15 сентября 2025 в 10:29, Обновлено 15 сентября 2025 в 10:45
Автор: Киевич Е. В.
45 просмотров

У рамках суботы, прысвечанай тэме здаровага ладу жыцця, у нашай установе адукацыі прайшлі змястоўныя і пазнавальныя мерапрыемствы.

Вучні 5 і 9 класаў наведалі факультатывы па вучэбным прадметам.

Навучэнцы 1-5 класаў прынялі ўдзел у восеньскім лёгкаатлетычным кросе. У час спаборніцтваў сярод яго ўдзельнікаў адчувалася атмасфера здаровага саперніцтва і спартыўнага азарту. Усе рабяты атрымалі не толькі зарад бадзёрасці, але і пазітыву.

Навучэнцы 5-9 класаў наведалі мерапрыемства з элементамі трэнінгу "Шкодныя звычкі". Рабяты аналізавалі, што з’яўляецца шкоднымі звычкамі і якія звычайныя дзеянні могуць да іх прывесці. Вучні вучыліся гаварыць “Не” тым, хто прапануе паспрабаваць закурыць ці выпіць алкаголь. Вучні нагадалі шкоду, якую наносяць шкодныя звычкі і чаго можна пазбавіцца з-за іх.

Навучэнцы 8 класа прынялі ўдзел святочным мерапрыемстве, прысвечаным 35-годдзю БРПА "БРПА:час быць першым".

Навучэнцы 11 класа наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ва УА"Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.