У адзінстве народа – моц краіны

Дата: 17 сентября 2025 в 19:37
Автор: Киевич Е. В.
19 просмотров

16 верасня ў Дзяніскавіцкай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю Дэкады народнага адзінства “У адзінстве народа – моц краіны”. Гэта свята напоўненае глыбокім сэнсам. Яно сімвалізуе згуртаванасць і сілу нашага народа. Са святам прысутных павіншавала дырэктар установы адукацыі Наталля Іванаўна Берташ. Яна падкрэсліла важнасць яднання, узаемаразумення і павагі адзін да аднаго, як асновы росквіту і дабрабыту нашай Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.