Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты школьны дзень

Дата: 8 октября 2018 в 10:17
Автор: Лось В. М.
249 просмотров

Субота ў школе прайшла насычана і весела.

Пачаўся дзень з гульні "Знатакі роднага краю", якую правяла з вучнямі 4-7 класаў бібліятэкар Любоў Фёдараўна Захарчэня. Дзеці ў час гульні не толькі паказалі добрыя веды па гісторыі роднага краю, вёскі, але і пазнаёміліся з беларускімі выданнямі, аўтарамі, якія вялікую ўвагу ўдзяляюць родным мясцінам. Класны кіраўнік 4 класа Валянціна Цімафееўна Новік правяла з вучнямі 1-4 класаў пазнавальную гульню "Заніматыка". Гурткі "Мастацкія тэхнікі", "Юныя таленты" сабралі самых таленавітых вучняў нашай школы. Вучні з захапленнем робяць вырабы з паперы і рэпеціруюць розныя мастацкія пастаноўкі. На факультатыўных занятках па беларускай і рускай мовах, гісторыі Беларусі працавалі вучні 9-11 класаў. Спецыялісты СППС правялі кансультацыі і выхаваўчыя мерапрыемствы па пытаннях выхавання падлеткаў. На занятках грамадска-карыснай працай дзеці працавалі на кветніках, прыводзілі ў парадак кветнікі. Вучні 8 класа працавалі ў класным пакоі. Педагог-арганізатар правяла пасяджэнне клуба па інтарэсах "Лідар", дзе разам з вучнямі 9-11 класаў выпрацавалі асноўныя правілі лідэрскіх якасцей вучняў. Суботні дзень прайшоў насычана і цікава.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.