Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памяць Афгана

Дата: 20 февраля 2019 в 10:12
Автор: Лось В. М.
367 просмотров

Да 30-годдзя вывада савецкіх войск з Афганістана, ў нашай школе прайшоў тэматычны тыдзень “Памяць Афгана”

Кожны дзень, углядаючыся ў неба, мы бачым яснае сонца, чуем чароўны спеў птушак, на вуліцы, у двары – смех дзяцей. Але быў час, калі гэтую гармонію спынялі залпы кулямётаў і гармат. Гісторыя нам паведамляе аб розных войнах, канфліктах, якія з’яўляюцца самымі страшнымі, што можа здарыцца ў жыцці чалавека. Такім ваенным канфліктам была Афганская вайна. Тысячы юнакоў, пакінуўшы родную хату, былі накіраваны ў Афганістан. У складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск ў Афганістане служылі  каля 30 тысяч беларусаў. Горам і болем  адгукнулася ў сэрцах беларускіх маці, жонак і сясцер гібель  родных, якія выконвалі інтэрнацыянальны  абавязак у Афганістане. Самалёты, якія называлі “чорны цюльпан”, прывозілі на радзіму “груз 200” – загінуўшых салдат і афіцэраў у цынкавых трунах.

Сярод тых, хто аддаў свой доўг Радзіме, служачы ў Афганістане, 12 нашых аднавяскоўцаў. Усе яны вярнуліся з Афгана жывымі, нажаль не ўсе дажылі да памятнай даты, да 30-годдзя вывада  савецкіх войск з Афганістана.

          Да гэтай падзеі, да 30-годдзя вывада савецкіх войск з Афганістана, ў нашай школе прайшоў тэматычны тыдзень “Памяць Афгана”. Класныя кіраўнікі правялі з вучнямі ўрокі мужнасці “Салдат вайны не выбірае…”, гутаркі “Дарогамі Афгана”, у час якіх пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй вайны і подзвігамі салдат, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у чужой краіне. Вучні нашай школы з’яўляюцца частымі наведвальнікамі школьнай бібліятэкі. Бібліятэкар Захарчэня Любоў Фёдараўна арганізавала выставу да памятнай даты “Афганістан: жыць і памятаць”, таксама  паведаміла дзецям аб публікацыях у журналах і газетах, якія асвятлялі падзеі той вайны. Дзеці пазнаёміліся з кнігай “На линии огня”, дзе сабраны гістарычны матэрыял афганскай вайны, спісы воінаў-інтэрнацыяналістаў.

          Традыцыйна кожны год, напярэдадні памятнай даты, воіны –інтэрнацыяналісты Ганцаўшчыны, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый ўсклалі вянкі на мясцовых могілках да магіл салдат Афганскай вайны, якія памерлі ў мірны час. Таксама госці наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе настаўнік гісторыі Дзенісеня Таццяна Іванаўна разам з вучаніцамі 10 класа падрыхтавала гістарычную даведку аб вайне і выставу “Афган. І зжымаецца сэрца…”, дзе былі сабраны розныя асабістыя рэчы, фотаздымкі салдат той жудаснай вайны. Госці пачулі сабраныя вучнямі ўспаміны воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія былі кароткімі, лаканічнымі. Салдаты не любяць успамінаць падзеі той вайны. Пасля гутаркі госці пакінулі музей маўкліва, у кожнага ў думках быў боль за тых юнакоў, што выконвалі інтэрнацыянальны доўг на чужой зямлі.

          Кажуць, час лечыць, але  боль Афганістана не заціхне ніколі. Кожны з соцень тысяч, хто прайшоў праз гэтую вайну, стаў часткай Афганістана, а Афганістан – часткай кожнага салдата. Чалавечая памяць беражэ і захоўвае тое, чаго ўжо няма, што даўно прайшло. Так было, так будзе заўсёды. У нашых сэрцах захаваецца памяць пра тых, хто змагаўся, не задумваючыся, у імя воінскага абавязку. Пра тых, хто мог бы выратавацца, але прыняў рашэнне не пакідаць палаючага самалёта, прыкрываючы дэсант, хто імкнуўся пад абстрэлам забраць параненага таварыша. Яны беспярэчна выконвалі загад, але на подзвіг у іх загаду не было.

Афганістан - гэта вечны боль, гэта непраходзячы цяжар на сэрцы, гэта памяць, якую мы павінны пранесці скрозь гады.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.