Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Праект "Таемныя сцяжынкі малой радзімы"

Дата: 13 марта 2021 в 10:17
Автор: Лось В. М.

Праект

“Таемныя сцяжынкі малой радзімы”

ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа”

Праект “Таемныя сцяжынкі малой радзімы” адлюстроўвае адзін з накірункаў работы калектыва педагогаў і вучняў, з нагоды таго, што 2018, 2019 і 2020 гг. аб’яўлены Гадамі малой Радзімы,.

Галоўная ідэя гэтага праекта складаецца ў тым, што  праблема духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі грамадства. Але асаблівую актуальнасць гэтая праблема набывае ў нашы дні. Выхаванне духоўнай маральнасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення заклікана спрыяць фармаванню ў Беларусі грамадзянскасці. Сёння патрыятызм ідэнтыфікуецца з любоўю да малой Радзімы, гатоўнасцю выканаць канстытуцыйны абавязак.

Важнае месца ў выхаванні вучняў, асэнсаванні неабходнасці захавання каштоўнасцей гісторыі, прыроды, культурнай і духоўнай спадчыны мы бачым ў краязнаўча-турыстычнай дзейнасці.

Мэта праекта: стварэнне ўмоў для фарміравання  ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі, паважлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны праз удзел вучняў  у даследчай і турыстычна-краязнаўчай дзейнасці ў шосты школьны дзень.

Задачы:

  • стварыць умовы для эфектыўнага ўзаемадзеяння школы, сям’і  і соцыуму для арганізацыі турыстычна-экскурсійнай  дзейнасці ў шосты школьны дзень;
  • распрацаваць турыстыстычныя маршруты па цікавых мясцінах сваёй малой радзімы;
  • актывізаваць дзейнасць  па ўсебаковаму вывучэнню  культуры і прыроды сваѐй малой радзімы, сістэматызаваць і паглыбіць краязнаўчыя веды навучэнцаў;
  • забяспечыць удзел навучэнцаў у розных формах грамадска карыснай краязнаўчай дзейнасці;
  • прыняць удзел у конкурсах, звязаных з турыстычна-краязнаўчай дзейнасцю;
  • ажыццявіць турыстычныя паходы і экскурсіі па ваколіцах в. Дзяніскавічы;
  • прапагандаваць актыўны лад жыцця сярод навучэнцаў і іх бацькоў.

Аб’ект даследавання: прыродныя, культурныя і гістарычныя аб’екты Ганцавіцкага раёна.

Тэрмін рэалізацыі праекта 1 верасня 2019 года – 31 снежня 2020 года.

Удзельнікі праекта:

Ініцыятыўная група:  намеснік дырэктара ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад - сярэдняя школа” Лаўрэнцьева І.П., настаўнік геаграфіі, класны кіраўнік 9 класа Новік Л.І.,

Рабочая група: навучэнцы  ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад - сярэдняя школа” і іх бацькі.

Плануемыя вынікі праекта:

• прывіццё ў падрастаючага пакалення пачуцця любові да Радзімы, павагі і шанавання яе традыцый і звычаяў;

• пашыренне  цікавасці і павагі да сваёй краіны, якая пачынаецца з малой радзімы;

• ўсведамленне навучэнцамі сваёй ролі ў жыцці мясцовай супольнасці.

• прыцягненне вучняў да распаўсюджвання ведаў пра сваю мясцовасць (стварэнне віртуальных экскурсій, турыстычных маршрутаў,  брашур і г.д.)

• стварэнне ўмоў для развіцця здольнасцяў і інтарэсаў дзяцей, іх самарэалізацыі;

• павышэнне якасці выхавання і навучання праз разнастайнасць формаў і метадаў;

павышэнне цікавасці да даследчай дзейнасці;

• развіццё назіральнасці, творчай актыўнасці, згуртаванасці калектыву.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.