Праект “Захаваем гістарычную спадчыну разам”
ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа”
Аўтар-складальнік: Дзенісеня Таццяна Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Мэта праекта: фарміраванне грамадзяніна і патрыёта Беларусі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і адказнасцю за будучыню нашай Радзімы праз актыўны ўдзел у даследчай дзейнасці па краязнаўству ў шосты школьны дзень.
Задачы праекта:
1.Скласці план-графік рэалізацыі праекта “Захаваем гістарычную спадчыну разам”.
2.Сустрэцца са старажыламі вёскі Дзяніскавічы, а таксама звязацца з выбітнымі ўраджэнцамі вёскі.
3.Вывучыць літаратуру, успаміны, матэрыялы фондаў школьнага гісторыка-краязнаўчага музея.
4.На падставе сабраных і прааналізаваных звестак папоўніць фонды музея новымі экспанатамі.
5. Правесці шэраг мерапрыемстваў на базе музея і напісаць даследчыя работы па краязнаўству.
6. Прапагандаваць і прэзентаваць работу школьнага музея на старонках перыядычнага друку.
Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць вопыт работы па арганізацыі шостага школьнага дня навучэнцаў ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа”. Апісана сістэма даследчай работы па краязнаўству ў рамках праекта “Захаваем гістарычную спадчыну разам”, асноўнай ідэяй якой з’яўляецца правядзенне мерапрыемстваў па краязнаўчай рабоце ў шосты школьны дзень, стварэнне мадэлі эфектыўнага ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі, грамадскасці і сям’і. Праект шостага школьнага дня “Захаваем гістарычную спадчыну разам” дазволіць захаваць гісторыю вёскі Дзяніскавічы, расказаць аб вядомых людзях вёскі, іх перамогах і дасягненнях, аб важных і цікавых падзеях з гісторыі вёскі, цікавых навакольных мясцінах. Выкананая работа, апісаная на старонках перыядычнага друку, прыцягне ўвагу грамадскасці да багатага мінулага не толькі адной вёскі, а на яе прыкладзе, і многіх палескіх вёсак, якія яшчэ не зніклі з карты Беларусі.
Матэрыялы могуць быць рэкамендаваны як для настаўнікаў гісторыі, так і для іншых педагагічных работнікаў і кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі, якія мэтанакіравана аказваюць дапамогу навучэнцам 6-11 класаў у фарміраванніі грамадзянскасці і патрыятызму.
Асноўная ідэя: выхаваўчы праект шостага школьнага дня “Захаваем гістарычную спадчыну разам” садзейнічае фарміраванню грамадзяніна і патрыёта Беларусі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і адказнасцю за будучыню нашай Радзімы праз актыўны ўдзел ў даследчай дзейнасці па краязнаўству ў шосты школьны дзень. А таксама дазваляе захаваць гісторыю вёскі Дзяніскавічы. Пры рэалізацыі гэтага праекта навучэнцы змогуць расказаць аб вядомых людзях вёскі, іх перамогах і дасягненнях, аб важных і цікавых падзеях з гісторыі вёскі, цікавых навакольных мясцінах. Выкананая работа, апісаная на старонках перыядычнага друку, прыцягне ўвагу грамадскасці да багатага мінулага не толькі адной вёскі, а на яе прыкладзе, і многіх іншых палескіх вёсак, якія яшчэ не зніклі з карты Беларусі.
Чакаемыя вынікі:
1. Фарміраванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і адказнасцю за будучыню нашай Радзімы.
2. Папаўненне фондаў музея новымі экспанатамі і звесткамі з гісторыі вёскі Дзяніскавічы.
3. Праз правядзенне мерапрыемстваў на базе музея прыцягненне цікавасці навучэнцаў розных класаў да работы музея і да краязнаўства, а таксама да работы школы ў шосты дзень тыдня.
4. На падставе сабраных матэрыялаў напісанне даследчых работ па краязнаўству.
5. Прапаганда і прэзентацыя работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень на старонках перыядычнага друку.
6. Праект шостага школьнага дня “Захаваем гістарычную спадчыну разам” дазволіць захаваць гісторыю вёскі Дзяніскавічы.
7. Артыкулы, надрукаваныя на старонках перыядычнага друку, прыцягнуць ўвагу грамадскасці да багатага мінулага нашай вёскі Дзяніскавічы. Колькасць наведвальнікаў гісторыка-краязнаўчага музея павялічыцца. Цікавасць навучэнцаў да роднага краю памножыцца.
Крыніцы фінансавання: аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама, Дзяніскавіцкі сельскі выканаўчы камітэт, Дзяніскавіцкае лясніцтва, апякунскі савет ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа”
Выканаўцы асноўных мерапрыемстваў праекта: педагагічны калектыў і навучэнцы 6 – 11 класаў ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа”, жыхары і ўраджэнцы вёскі Дзяніскавічы.