Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22 сакавіка 1943 г. Хатынь... Наш народны боль...

Дата: 20 декабря 2017 в 08:52, Обновлено 20 декабря 2017 в 09:09
Автор: Лось В. М.
1 421 просмотр

“Хатынь: знак вечнай памяці і смутку беларускага народа.

Назва гэтай невялікай беларускай вёскі стала знакам трагедыі ўсяго народа Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гады Другой сусветнай вайны ў Беларусі было разбурана 209 гарадоў і гарадскіх мястэчак, спалена больш за 9 тысяч вёсак. 628 беларускіх вёсак падзялілі лёс Хатыні. 186 з іх – не адроджаны дагэтуль. І гэта далёка не поўная статыстыка вайны. Знакам жорсткасці гітлераўскіх акупантаў у стаўленні да мірных людзей стала вёска Хатынь.
22 сакавіка 1943 года на шашы Мінск-Віцебск у шасці кіламетрах ад Хатыні партызаны абстралялі аўтакалону фашыстаў у складзе адной легкавой і дзвюх грузавых машын. У выніку быў забіты афіцэр паліцыі, шэф-камандзір 1-й роты 118 паліцэйскага батальёна і трое паліцэйскіх. Партызаны, якія здзейснілі напад, схаваліся ад фашыстаў у лесе.

У другой палове дня, выклікаўшы падмацаванне з Лагойска, дзе дыслацыраваўся батальён СС, карнікі накіраваліся ў Хатынь. Фашысты ўварваліся ў вёску і акружылі яе. Людзі яшчэ нічога не ведалі, але ім ужо быў вынесены смяротны прысуд. Жыхароў вёскі – старых, жанчын, дзяцей –  выганялі з хат і гналі ў калгасны свіран.

Калі ўсё насельніцтва вёскі апынулася там, фашысты замкнулі дзверы, абклалі будынак саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўляныя сцены імгненна загарэліся. Старэйшыя спрабавалі выратаваць дзяцей.  Пад напорам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і паваліліся дзверы адрыны. У падпаленым адзенні, ахопленыя жахам, людзі кінуліся на ўцёкі, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. У агні згарэлі 149 жыхароў вёскі, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. Вёскі не стала…
Толькі двое хлопчыкаў з тых, хто знаходзіўся ў свіране, засталіся жывыя – аднаго закрыла целам смяротна параненая матуля, другому разрыўная куля трапіла ў нагу і гітлераўцы палічылі яго мёртвым. Дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак.
Пасля вайны яны выхоўваліся ў дзіцячым доме. Сталы сведка хатынскай трагедыі, 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы і паранены, прыйшоў у свядомасць позна ўночы, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму прыйшлося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў і свайго сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу «Хатынь – Непакораны чалавек». Урачыстае адкрыццё гэтага помніка адбылося 5 ліпеня 1969 года.
Сёння мемарыяльны комплекс «Хатынь» з’яўляецца архітэктурна-мастацкім збудаваннем з сусветным іменем. За 43 гады існавання мемарыял наведалі больш 36 мільёнаў чалавек – прадстаўнікі больш 100 краін свету з усіх кантынентаў. За 2011-2012 гады на комплексе пабывалі звыш 380 тысяч чалавек з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа. Выява мёртвай вёскі раскрывае сутнасць фашызму, з вялікай сілай уздзейнічае на гледачоў.
За кароткі час мемарыяльны комплекс «Хатынь» атрымаў усенароднае прызнанне. Да 60-годдзя вызвалення Беларусі па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2004 годзе была праведзена рэканструкцыя комплексу з элементамі рэстаўрацыі, створана і адкрыта для наведвальнікаў фотадакументальная экспазіцыя. Мемарыяльны комплекс заўсёды будзе нагадваць пра ахвяры фашызму на беларускай зямлі, пра тыя вёскі, якія спалілі гітлераўцы разам з жыхарамі, пра кожнага героя, хто загінуў за волю і незалежнасць нашай Радзімы.

План памятных мерапрыемстваў, прысвечаных

75-годдзю Хатынскай трагедыі

ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа”

Мэта:

выхаванне свядомай любві да Радзімы, павагі да гераічнага мінулага нашага народа.

Задачы:

1. Фарміраваць пачуццё спачування, адмоўных адносін да насілля, да знішчэння чалавека.

2. Удасканальваць каштоўнасна-арыентаваныя якасці асобы, забеспячэнне ўмоў для самавыражэння дзяцей, іх творчай актыўнасці.

3. Выхоўваць пачуццё патрыятызму.

№ п/п

Назва мерапрыемства

Клас

Тэрмін правядзення

Адказныя

1

Тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны па тэме

“Трагедыя Хатыні”

1 - 10

На працягу года

Класныя кіраўнікі

2

Конкурс чытальнікаў вершаў  “Звоняць трывожна ў Хатыні званы…”

5 - 10

Студзень

Гардзей Г.М., Швайка Т.У.

3

Бібліятэчная гадзіна

“Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа”

5 - 10

Люты

Захарчэня Л.Ф.

4

Правядзенне Тыдня памяці

“Лёс спаленых вёсак”:

1 - 10

Сакавік

(19.03.2018 – 24.03.2018)

Кірык К.А., класныя кіраўнікі

1. Інфармацыйная гадзіна “Попел Хатыні”

(5 – 10 класы);

“Памяць аб Хатыні”

(1 – 4 класы).

1- 10

19.03.2018

Класныя кіраўнікі

2. Конкурс малюнкаў

“ Званы Хатыні”

1 - 4

20.03.2018

Кірык К.А., класныя кіраўнікі

3. Конкурс плакатаў

“З памяццю ў сэрцы”

5 - 10

21.03.2018

Класныя кіраўнікі

4.Відэа-лекторый “Трагічны лёс Хатыні”

5 - 10

22.03.2018

Кірык К.А.

5. Круглы стол

“Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і памяць”

7 - 10

23.03.2018

Кірык К.А., Дзенісеня Т.І.

5

6. Наведванне мемарыяльнага комплекса “Хатынь”

1 - 10

24.03.2018

Новік Л.І., Кірык К.А.

6

Вусны часопіс

“Дарогамі вайны”

(да 75-годдзя Хатынскай трагедыі)

5 - 10

Май

Класныя кіраўнікі

          Адказны за выхаваўчую работу                                 К.А. Кірык

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.