Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ 24.04.2025

Дата: 29 апреля в 08:34
Автор: Киевич Е. В.

24 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў чарговы занятак на тэму “Маладосць – час выбару. “Упраўленне дзяржавай” (аб удзелу моладзі ў выбарах, праве выбірацца і быць выбраным у дзяржаўныя органы).

Выбары - гэта прамая магчымасць рэалізаваць свой грамадзянскі патанцыял у якасці выбаршчыка, выявіць свае погляды і ўдзельнічаць у фарміраванні сваёй будучыні, магчымасць уплываць на будучае сваёй краіны. Удзел моладзі ў выбарах – гэта адзін з ключавых фактараў дынамічнага развіцця грамадства, гэта магчымасць для кожнага маладога чалавека ўнесці свой уклад у палітычнае жыццё краіны.

Пры правядзенні інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся” навучэнцы актуалізавалі веды пра тое, як у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца прынцып народаўладдзя, даведаліся аб магчымасцях моладзі ва ўдзеле ў кіраўніцтве дзяржавай, пра ролю маладых людзей у правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пра ўмовы, якія стварыла дзяржава, для удзелу маладых лідзераў у рабоце органаў улады і што патрэбна зрабіць, каб стаць членам Маладзёжнага парламенту.

Напрацягу занятка навучэнцы былі актыўнымі ўдзельнікамі цікавай размовы аб тым, якое месца займае ў дзяржаве маладёжная палітыка , які ўдзел прымае моладзь у грамадска-палітычным жыцці краіны. Рабяты з цікавасцю слухалі аб удзеле маладых людзей у выбарах, як можна рэалізаваць сваё выбарчае права ў будучым. Актыўнай размове паспрыяў  госць нашага мерапрыемства. З вялікім задавальненнем рабяты слухалі старшыню выбарчай камісіі па Дзяніскавіцкай акрузе Швайка Святлану Ільінічну. Святлана Ільінічна рассказала як у нашай вёсцы праходзіць падрыхтоўка да выбараў і самі выбары, падзялілася сваім асабістым вопытам удзелу ў выбарах, расказала аб важнасці кожнага прыняць удзел у галасаванні.  Звярнула увагу навучэнцаў на роль моладзі ў сучасным палітычным працэсе і наколькі важны  удзел кожнага у выбарах.

          Падчас гутаркі госця ўказала вучням, што кожны грамадзянін павінен зрабіць свой выбар, таму што ад кожнага залежыць не толькі асабісты дабрабыт, але і дабрабыт акружаючых.

          Навучэнцы падзяліліся з госцяй звесткамі аб маладзёжных  праектах, якія рэалізуюцца ў нашай школе. Напрыканцы мерапрыемства вучні запісалі і размясцілі на “Дрэве ідэй і ініцыятыў” свае прапановы, як актыўнасць, ініцыятыўнасць, энергія моладзі павінна пайсці ў стваральнае русла, на блага светлай і квітнеючай Рэспублікі Беларусь. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.