Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Над небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Дата: 23 апреля 2020 в 15:56, Обновлено 24 апреля 2020 в 11:53
Автор: Лось В. М.
521 просмотр

Праект “Школа актыўнага грамадзяніна” працягваецца. Гадзіна інфарміравання ШАГ 8 была прысвечана 75-годдзю Перамогі. Тэма “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна” была адзінай для ўсіх вучняў 8-11 класаў, але прадстаўлена была па рознаму ў кожным класе.

Вучні 11 класа пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Дзенісеня Таццяны Іванаўны сустрэліся ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі. Размова ішла аб вызваленні Ганцавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельніках вайны, памяць аб якіх беражліва захоўвае кожны ў сваім сэрцы. Кніга “Я з вогненнай вёскі” ў чарговы раз ускалыхнула пачуцці ўдзельнікаў мерапрыемства.

Класны кіраўнік 10 класа Швайка Таццяна Уладзіміраўна правяла вучняў 10 класа віртуальнымі шляхамі вайны ад Брэста да Берліна. Былі згаданы месцы суровых баёў, вызваленыя гарады, а самае галоўнае – героі вайны, якія назаўжды застануцца ў памяці патомкаў як прыклад мужнасці і гераізму.

Успаміны ўдзельнікаў і сведкаў ваенных падзей у аповедах і фотаздымках дапамаглі вучням 9 класа даведацца шмат новага і цікавага аб гераічным подзвігу землякоў. Гісторыі жыцця і смерці мірных жыхароў з кнігі “Я з вогненнай вёскі” пераказвалі з асаблівым хваляваннем. Успомнілі вёску Задуб’е Ганцавіцкага раёна, якаю напаткаў лёс Хатыні.

Ларыса Іосіфаўна Новік прапанавала вучням 8 класа падрыхтаваць паведамленні аб прадзедах, якія прайшлі дарогамі вайны. Вучні расказалі не толькі аб подзвігах і ўзнагародах сваіх блізкіх, але і пра тое, як склаўся іх лёс у пасляваенны час, як ганарацца імі нашчадкі сёння. Вялікую цікавасць вучняў выкліваў відэафільм пра лёс вёскі Задуб’е, спаленай у гады вайны.

Не павінна паўтарыцца вайна! І залежыць гэта ад нас, чыталася ў вачах кожнага ўдзельніка мерапрыемства.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.