Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 28 сентября 2020 в 09:29, Обновлено 28 сентября 2020 в 10:30
Автор: Лось В. М.
245 просмотров

У суботу ў школе былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, прадметныя кансультацыі, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Настаўнік інфарматыкі Лось В.М. правеў з вучнямі 11 класа прадметную кансультацыю па інфарматыцы. У час работы аб'яднання па інтарэсах кіраўнік Карпеня Г.І. паказала рабятам спосабы афармлення пано ў тэхніцы квілінг. Спецыялісты СППС правялі з вучнямі дыспут, а з бацькамі кансультацыю па пытаннях выхавання дзяцей у сям'і. Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Класныя кіраўнікі правялі выхаваўчыя мерапрыемствы прафесійнай накіраванасці. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульні "Мая будучая прафесія". Дзеці не толькі пазнаёміліся з прафесіямі, але і падзяліліся сваімі думкамі аб тым, кім бы яны хацелі стаць у будучым. Бібліятэкар Захарчэня Л.Ф. паведаміла вучням аб асаблівасцях працы бібліятэкара. Вучняў цікавіла, як бібліятэкар выдае кнігі, як размяшчае іх на паліцах, як вядзе ўлік кожнага выдання. Шосты дзень у школе прайшоў з карысцю для кожнага вучня.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.