Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 5 октября 2020 в 11:11, Обновлено 5 октября 2020 в 11:36
Автор: Лось В. М.
143 просмотра

У суботу ў школе былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

Шосты школьны дзень прайшоў насычана. Вучні 9 класа наведалі прадметную кансультацыю па беларускай мове. Настаўнік Гардзей Г.М. нагадала вучням пройдзены матэрыял, які затым закрапілі практычна. Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" працавалі над кампазіцыяй "У садзе". Кіраўнік аб'яднання Карпеня Г.І. вучыла рабят як з дапамогай розных тэхнік можна выразіць адну і тую ж тэму. Спецыялісты СППС праводзілі кансультацыі, дыспуты. Педагог-псіхолаг Пан В.В. правяла занятак "Я вучуся валодаць сабой", педагог сацыяльны Сайка Т.А. правяла пазнавальную гульню "Формула сямейнага шчасця". Для вучняў пачатковых класаў класны кіраўнік Берташ Н.Г. правяла пазнавальную гульню "На палянцы мы гуляем, і прыроду зберагаем".  Вынікі працы за месяц падвялі удзельнікі клуба па інтарэсах "Прэс-цэнтр". Вучні 10-11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Інтэлектуальная каманда "Цінэйджэры" прыняла ўдзел у раённых інтэлектуальных гульнях. У нялёгкай барацьбе рабяты занялі трэцяе месца. Шосты дзень прайшоў для кожнага вучня з карысцю.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.