Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Шосты дзень у школе

Дата: 19 октября 2020 в 11:33, Обновлено 19 октября 2020 в 12:57
Автор: Лось В. М.
165 просмотров

У суботу ў школе прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, секцыі.

У суботу школу наведалі вучні і іх бацькі.

У час кансультацыі па рускай мове вучні паўтарылі і замацавалі практычна матэрыял. Настаўнік Галуза А.М. для замацавання матэрыяла правяла з вучнямі слоўнікавы дыктант.

У час работы аб'яднання па інтарэсах "Мастацкія тэхнікі" дзеці вывучалі традыцыйныя тэхнікі скульптуры. Кіраўнік аб'яднання Карпеня Г.І. паведаміла і паказала дзецям карціны, малюнкі па дадзенай тэме. 

Спецыялісты СППС правялі кансультацыі для бацькоў па пытаннях выхавання непаўналетніх. Заняткі педагога-псіхолага Пан В.В. і педагога сацыяльнага Сайка Т.А. былі накіраваны на выхаванне каштоўнасці да жыцця, пераадолення стрэсавых сітуацый. 

Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. У Ганцавіцкім ліцэі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы наведалі вучні 10 класа, а вучні 11 класа працавалі ў кабінеце інфарматыкі з настаўнікам Лосем В.М. 

Бацькоўская субота аб'яднала бацькоў і вучняў. У 9 класе за круглыс сталом прайшла гутарка, прысвечаная Дню маці. Дзеці выказалі сваім матулям самыя цёплыя словы падзякі. Класны кіраўнік Новік Л.І. павіншавала прысутных матуль са святам, пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту.

Класны кіраўнік Галуза А.М. правяла з бацькамі гутарку па пытаннях выхавання дзяцей у падлеткавым узросце, дала парады, як весці размову з падлеткамі, як рэагаваць на іх паводзіны. 

Шосты дзень у школе прайшоў з карысцю і для дзяцей і для бацькоў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.